Сямейна-абрадавыя песні 12/653

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБРА́ДАВЫЯ СТРА́ВЫ,

адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. Традыц. абрадавыя стравы беларусаў — каша, бліны, аладкі, хлеб і інш. — выконвалі знакавую функцыю і звычайна суправаджалі магічныя абрадавыя дзеянні. Каша з цэлага зерня (ячменнага, прасянога і інш.) — неад’емная частка радзіннага, вясельнага, памінальнага, каляднага, жніўнага абрадаў. Цэнтр. месца ў святкаванні радзін адводзілася бабінай кашы. На другі дзень вяселля кашу падносілі маладой. На памінкі варылі салодкую ячную кашу, а таксама рытуальную памінальную страву — канун. Ва ўсх. Беларусі сярод памінальных страў былі клёцкі. Гал. абрадавай стравай каляднага святкавання была куцця; яе абносілі вакол хаты, ставілі на покуць, каб паспрыяць будучаму ўраджаю, верх з яе аддавалі курам, каб добра несліся. На бедную куццю гаспадар або старэйшая жанчына клікалі мароз, прыгаворваючы, каб ён не марозіў «ні кійкоў, ні гуркоў, ні аратаяў старых, ні пагонічаў маладых» (Гродзеншчына). Куцця, як і бліны, была атрыбутам варажбы. На Палессі жытнюю кашу бралі з сабой, ідучы першы раз жаць: нажаўшы першы сноп, тры разы бралі ў рот кашы, астатнюю выкладвалі ў сноп і завязвалі яго. З рытуальнай сімволікай ураджаю звязаны і велікодныя стравы: рэшткі асвячоных у царкве яек, пірагоў, кумпяка (косці) закопвалі на загонах. Адно велікоднае яйка захоўвалі да пачатку сяўбы (яго бралі з сабой, едучы першы раз сеяць). Асаблівая магічная сіла надавалася блінам і аладкам, якія сімвалізавалі сонца і яго гадавы круг (бліны абавязковая страва на масленіцу і Каляды). Да абрадавых страў адносяцца і паўсядзённыя стравы, якія традыцыйна гатуюць у пэўныя святочныя або памінальныя дні. На бедную куццю варылі посны бурачны боршч (квас), падкалочаны мукой або рошчынай, з грыбамі ці алеем, крупнік, аўсяны кісель, узвар з сушаных яблыкаў, груш, сліў, пяклі бліны ці аладкі, ламанцы з цёртым макам (гл. Лазанкі); на багатую куццю — бліны з салам і каўбасой, боршч з мясам, крупнік, куццю з салам і інш. На масленіцу акрамя бліноў абавязковыя былі сыр і масла, на Вялікдзень — яйкі, сыр, масла, сала, мяса, па магчымасці — кумпяк, парася, на Купалле варылі кулагу. На памінальным стале (на дзяды, радаўніцу) абавязкова былі боршч з мясам або капуста, сытая каша, каўбаса, бліны. Гл. таксама Абрадавае печыва.

Літ.:

Листова Н.М. Пища в обрядах и обычаях // Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Ист. корни и развитие обычаев. М., 1983.

Г.Ф.Вештарт.

т. 1, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абра́давы абра́давая абра́давае абра́давыя
Р. абра́давага абра́давай
абра́давае
абра́давага абра́давых
Д. абра́даваму абра́давай абра́даваму абра́давым
В. абра́давы (неадуш.)
абра́давага (адуш.)
абра́давую абра́давае абра́давыя (неадуш.)
абра́давых (адуш.)
Т. абра́давым абра́давай
абра́даваю
абра́давым абра́давымі
М. абра́давым абра́давай абра́давым абра́давых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калянда́рна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-абра́давы калянда́рна-абра́давая калянда́рна-абра́давае калянда́рна-абра́давыя
Р. калянда́рна-абра́давага калянда́рна-абра́давай
калянда́рна-абра́давае
калянда́рна-абра́давага калянда́рна-абра́давых
Д. калянда́рна-абра́даваму калянда́рна-абра́давай калянда́рна-абра́даваму калянда́рна-абра́давым
В. калянда́рна-абра́давы (неадуш.)
калянда́рна-абра́давага (адуш.)
калянда́рна-абра́давую калянда́рна-абра́давае калянда́рна-абра́давыя (неадуш.)
калянда́рна-абра́давых (адуш.)
Т. калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давай
калянда́рна-абра́даваю
калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давымі
М. калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давай калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

магі́чна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магі́чна-абра́давы магі́чна-абра́давая магі́чна-абра́давае магі́чна-абра́давыя
Р. магі́чна-абра́давага магі́чна-абра́давай
магі́чна-абра́давае
магі́чна-абра́давага магі́чна-абра́давых
Д. магі́чна-абра́даваму магі́чна-абра́давай магі́чна-абра́даваму магі́чна-абра́давым
В. магі́чна-абра́давы (неадуш.)
магі́чна-абра́давага (адуш.)
магі́чна-абра́давую магі́чна-абра́давае магі́чна-абра́давыя (неадуш.)
магі́чна-абра́давых (адуш.)
Т. магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давай
магі́чна-абра́даваю
магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давымі
М. магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давай магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэлігі́йна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэлігі́йна-абра́давы рэлігі́йна-абра́давая рэлігі́йна-абра́давае рэлігі́йна-абра́давыя
Р. рэлігі́йна-абра́давага рэлігі́йна-абра́давай
рэлігі́йна-абра́давае
рэлігі́йна-абра́давага рэлігі́йна-абра́давых
Д. рэлігі́йна-абра́даваму рэлігі́йна-абра́давай рэлігі́йна-абра́даваму рэлігі́йна-абра́давым
В. рэлігі́йна-абра́давы (неадуш.)
рэлігі́йна-абра́давага (адуш.)
рэлігі́йна-абра́давую рэлігі́йна-абра́давае рэлігі́йна-абра́давыя (неадуш.)
рэлігі́йна-абра́давых (адуш.)
Т. рэлігі́йна-абра́давым рэлігі́йна-абра́давай
рэлігі́йна-абра́даваю
рэлігі́йна-абра́давым рэлігі́йна-абра́давымі
М. рэлігі́йна-абра́давым рэлігі́йна-абра́давай рэлігі́йна-абра́давым рэлігі́йна-абра́давых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рытуа́льна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рытуа́льна-абра́давы рытуа́льна-абра́давая рытуа́льна-абра́давае рытуа́льна-абра́давыя
Р. рытуа́льна-абра́давага рытуа́льна-абра́давай
рытуа́льна-абра́давае
рытуа́льна-абра́давага рытуа́льна-абра́давых
Д. рытуа́льна-абра́даваму рытуа́льна-абра́давай рытуа́льна-абра́даваму рытуа́льна-абра́давым
В. рытуа́льна-абра́давы (неадуш.)
рытуа́льна-абра́давага (адуш.)
рытуа́льна-абра́давую рытуа́льна-абра́давае рытуа́льна-абра́давыя (неадуш.)
рытуа́льна-абра́давых (адуш.)
Т. рытуа́льна-абра́давым рытуа́льна-абра́давай
рытуа́льна-абра́даваю
рытуа́льна-абра́давым рытуа́льна-абра́давымі
М. рытуа́льна-абра́давым рытуа́льна-абра́давай рытуа́льна-абра́давым рытуа́льна-абра́давых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сяме́йна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сяме́йна-абра́давы сяме́йна-абра́давая сяме́йна-абра́давае сяме́йна-абра́давыя
Р. сяме́йна-абра́давага сяме́йна-абра́давай
сяме́йна-абра́давае
сяме́йна-абра́давага сяме́йна-абра́давых
Д. сяме́йна-абра́даваму сяме́йна-абра́давай сяме́йна-абра́даваму сяме́йна-абра́давым
В. сяме́йна-абра́давы (неадуш.)
сяме́йна-абра́давага (адуш.)
сяме́йна-абра́давую сяме́йна-абра́давае сяме́йна-абра́давыя (неадуш.)
сяме́йна-абра́давых (адуш.)
Т. сяме́йна-абра́давым сяме́йна-абра́давай
сяме́йна-абра́даваю
сяме́йна-абра́давым сяме́йна-абра́давымі
М. сяме́йна-абра́давым сяме́йна-абра́давай сяме́йна-абра́давым сяме́йна-абра́давых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

традыцы́йна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. традыцы́йна-абра́давы традыцы́йна-абра́давая традыцы́йна-абра́давае традыцы́йна-абра́давыя
Р. традыцы́йна-абра́давага традыцы́йна-абра́давай
традыцы́йна-абра́давае
традыцы́йна-абра́давага традыцы́йна-абра́давых
Д. традыцы́йна-абра́даваму традыцы́йна-абра́давай традыцы́йна-абра́даваму традыцы́йна-абра́давым
В. традыцы́йна-абра́давы (неадуш.)
традыцы́йна-абра́давага (адуш.)
традыцы́йна-абра́давую традыцы́йна-абра́давае традыцы́йна-абра́давыя (неадуш.)
традыцы́йна-абра́давых (адуш.)
Т. традыцы́йна-абра́давым традыцы́йна-абра́давай
традыцы́йна-абра́даваю
традыцы́йна-абра́давым традыцы́йна-абра́давымі
М. традыцы́йна-абра́давым традыцы́йна-абра́давай традыцы́йна-абра́давым традыцы́йна-абра́давых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

свято́чна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свято́чна-абра́давы свято́чна-абра́давая свято́чна-абра́давае свято́чна-абра́давыя
Р. свято́чна-абра́давага свято́чна-абра́давай
свято́чна-абра́давае
свято́чна-абра́давага свято́чна-абра́давых
Д. свято́чна-абра́даваму свято́чна-абра́давай свято́чна-абра́даваму свято́чна-абра́давым
В. свято́чна-абра́давы (неадуш.)
свято́чна-абра́давага (адуш.)
свято́чна-абра́давую свято́чна-абра́давае свято́чна-абра́давыя (неадуш.)
свято́чна-абра́давых (адуш.)
Т. свято́чна-абра́давым свято́чна-абра́давай
свято́чна-абра́даваю
свято́чна-абра́давым свято́чна-абра́давымі
М. свято́чна-абра́давым свято́чна-абра́давай свято́чна-абра́давым свято́чна-абра́давых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)