абра́даваць гл. радаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абра́даваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абра́дую абра́дуем
2-я ас. абра́дуеш абра́дуеце
3-я ас. абра́дуе абра́дуюць
Прошлы час
м. абра́даваў абра́давалі
ж. абра́давала
н. абра́давала
Загадны лад
2-я ас. абра́дуй абра́дуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час абра́даваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абра́даваць сов. обра́довать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абра́даваць, ‑дую, ‑дует, ‑дуе; зак., каго.

Тое, што і узрадаваць. Кароценькі змест тэлеграмы хоць і не абрадаваў Хадкевіча, затое рассмяшыў яго. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́даваць erfruen vt; Frude beriten [machen] (каго-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ра́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак., каго-што.

Выклікаць радасць, прыносіць радасць, асалоду.

Поспехі дзяцей радуюць нас.

Зялёная рунь радуе вока.

|| зак. абра́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны, узра́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны і пара́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обра́довать сов. узра́даваць, абра́даваць; усце́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абра́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абрадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

Прынесці радасць каму‑н., абрадаваць. Кожнаму хацелася дапамагчы дзяўчынцы, парадаваць яе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.

У. дзіця.

Яе пісьмо нас уцешыла.

|| незак. уцяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. уце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак. уцяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уцяшэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)