або́зня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Халодная будыніна, дзе знаходзяцца калёсы, сані і пад.

На зіму калёсы паставілі ў абозню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́зня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. або́зня або́зні
Р. або́зні або́зняў
Д. або́зні або́зням
В. або́зню або́зні
Т. або́зняй
або́зняю
або́знямі
М. або́зні або́знях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

або́зня ж. сара́й м. (для телег и повозок); заво́зня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

або́зня, ‑і, ж.

Халодная будыніна для захавання калёс, драбін, саней і іншых прылад. На зіму ўсе калёсы сцягнулі ў абозню. // перан. Разм. Вялікае няўтульнае памяшканне. — Можна было б перагарадзіць, каб лепшым часам, — угадваў Андрэеву думку Мацвей. — Навошта ўжо гэтака абозня. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́зня

1. (лодка) спец. заво́зня, -ні ж.;

2. вазо́ўня, -ні ж.; або́зня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Або́жня ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад (ДАБМ), відаць, аднаго паходжання з абозня ’вазоўня, павець для калёсаў’ (БРС, Шат.), ’халодная будыніна для саней і іншых прылад; вялікая і няўтульная хата’ (ДАБМ, слуц., 23) да абоз ’гуж павозак, фурманак’ (Бяльк.) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)