абнаўля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абнаўля́юся абнаўля́емся
2-я ас. абнаўля́ешся абнаўля́ецеся
3-я ас. абнаўля́ецца абнаўля́юцца
Прошлы час
м. абнаўля́ўся абнаўля́ліся
ж. абнаўля́лася
н. абнаўля́лася
Загадны лад
2-я ас. абнаўля́йся абнаўля́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час абнаўля́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абнаўля́цца несов., возвр., страд. обновля́ться; см. абнаві́цца, абнаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абнаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да абнавіцца.

2. Зал. да абнаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнаўля́цца sich wiederhrstellen; ernuert wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абнаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.

1. Стаць новым, абноўленым; набыць выгляд новага.

Свет абнавіўся.

2. Папоўніцца чымсьці новым, змяніцца.

Рэпертуар тэатра абнавіўся.

Абнавіўся склад рэдкалегіі.

3. перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца.

Цела нібы абнавілася, такое яно стала моцнае.

|| незак. абнаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. абнаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обновля́ться возвр., страд. абнаўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абнаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнаўляць — абнавіць і стан паводле знач. дзеясл. абнаўляцца — абнавіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оживля́ться

1. ажыўля́цца, станаві́цца жва́вым; станаві́цца жывы́м; станаві́цца бо́йкім;

2. страд. ажыўля́цца, абнаўля́цца; см. оживля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЯЛКО́ВЫ МІ́НІМУМ,

найменшая колькасць бялку ў ежы, неабходная для захавання азоцістай раўнавагі ў арганізме. Чалавек і жывёла павінны атрымліваць патрэбную колькасць паўнацэнных (якія маюць усе незаменныя амінакіслоты) бялкоў. Калі іх паступае менш, арганізм траціць уласныя. Пры безбялковым харчаванні 8—10 дзён арганізм выдзяляе 23,2 г бялку ў суткі, што характарызуе распад тканкавых бялкоў (каэфіцыент зношвання). Бялкі арганізма здольныя пастаянна абнаўляцца (за суткі да 400 г). Пра гэта сведчыць стан азоцістага балансу (колькасць азоту, які паступае і выводзіцца з арганізма). Для падтрымкі нармальнага стану здаровага дарослага чалавека (стан азоцістай раўнавагі) неабходна 0,7 г бялку ў дзень на 1 кг вагі цела. Сутачная патрэбнасць бялку ў залежнасці ад умоў фіз. і разумовай працы 80—100 г.

т. 3, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)