абмярцве́ць гл. мярцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмярцве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмярцве́ю абмярцве́ем
2-я ас. абмярцве́еш абмярцве́еце
3-я ас. абмярцве́е абмярцве́юць
Прошлы час
м. абмярцве́ў абмярцве́лі
ж. абмярцве́ла
н. абмярцве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абмярцве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмярцве́ць сов. омертве́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, стаць нежывым (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Стаць нячулым пад уплывам чаго‑н.; змярцвець, анямець; акамянець. Твар Паліводскага.. то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Нарэшце ён як бы абмярцвеў, і вочы быццам ашклянелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Страчваць прыкметы жывога, станавіцца мёртвым.

2. Страчваць чуллівасць; нямець.

Мярцвеюць рукі ад холаду.

3. перан. Рабіць пустынным, змярцвелым.

Мярцвее лес.

|| зак. змярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.), амярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, абмярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і памярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз. амярцве́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Амярцвенне тканак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмярцве́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. абмярцвець (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас. // Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Маўр.

2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)