абмяле́лы, -ая, -ае.

Які абмялеў, зрабіўся мелкім.

Абмялелая затока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмяле́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абмяле́лы абмяле́лая абмяле́лае абмяле́лыя
Р. абмяле́лага абмяле́лай
абмяле́лае
абмяле́лага абмяле́лых
Д. абмяле́ламу абмяле́лай абмяле́ламу абмяле́лым
В. абмяле́лы (неадуш.)
абмяле́лага (адуш.)
абмяле́лую абмяле́лае абмяле́лыя (неадуш.)
абмяле́лых (адуш.)
Т. абмяле́лым абмяле́лай
абмяле́лаю
абмяле́лым абмяле́лымі
М. абмяле́лым абмяле́лай абмяле́лым абмяле́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмяле́лы обмеле́вший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які абмялеў, мелкі. Дыхнула густым, душным водарам траў і красак, аернай вільгаццю абмялелых заток і свежасцю ракі, што блішчэла ўводдалі між лазнякоў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмяле́лы seicht (gewrden); versndet (занесены пяском)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обмеле́вший абмяле́лы, абмяльчэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмяльчэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абмялелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІПАГРАМАТЫ́ЧНЫ ВЕРШ,

верш, інструментаваны такім чынам, што ў ім адсутнічае які-небудзь адзін ці некалькі гукаў (літар). Часам Л.в. ствараюць дзеля мілагучнасці. Часцей за ўсё Л.в. — гэта своеасаблівы верш-забава, які дэманструе версіфікатарскія здольнасці паэта і гукавыя магчымасці пэўнай мовы. У бел. паэзіі Л.в. надзвычай рэдкія. Адзін з нямногіх — «Матылёк» Р.Барадуліна, у якім выразная алітэрацыя на «л» і ні разу не ўжыты гук «р»:

Лілею
     млявы
          плёс
              люляе,
З-пад злежалых
              аблок
                   здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы
Пялёстак лёгкі —
                  матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею —
Каб не любіла больш да слёз
Бліскучы ад лускі і глею
Самлелы, 
           абмялелы 
                       плёс.

В.П.Рагойша.

т. 9, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)