абме́нна-рэзана́нсны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
абме́нна-рэзана́нсны |
абме́нна-рэзана́нсная |
абме́нна-рэзана́нснае |
абме́нна-рэзана́нсныя |
| Р. |
абме́нна-рэзана́нснага |
абме́нна-рэзана́нснай абме́нна-рэзана́нснае |
абме́нна-рэзана́нснага |
абме́нна-рэзана́нсных |
| Д. |
абме́нна-рэзана́нснаму |
абме́нна-рэзана́нснай |
абме́нна-рэзана́нснаму |
абме́нна-рэзана́нсным |
| В. |
абме́нна-рэзана́нсны (неадуш.) абме́нна-рэзана́нснага (адуш.) |
абме́нна-рэзана́нсную |
абме́нна-рэзана́нснае |
абме́нна-рэзана́нсныя (неадуш.) абме́нна-рэзана́нсных (адуш.) |
| Т. |
абме́нна-рэзана́нсным |
абме́нна-рэзана́нснай абме́нна-рэзана́нснаю |
абме́нна-рэзана́нсным |
абме́нна-рэзана́нснымі |
| М. |
абме́нна-рэзана́нсным |
абме́нна-рэзана́нснай |
абме́нна-рэзана́нсным |
абме́нна-рэзана́нсных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГА́МА-АМІНАМА́СЛЯНАЯ КІСЛАТА́,
4-амінамасляная кіслата, піперыдзінавая кіслата, ГАМК, HOOCH2CH2CN2NH2, амінакіслата, адзін з медыятараў нерв. сістэмы. Белы крышталічны парашок са слабагоркім смакам і слабым спецыфічным пахам, лёгка растваральны ў вадзе і слаба ў спірце. Гама-амінамасляная кіслата прамежкавы прадукт абмену некат. інш. амінакіслот, адсутнічае ў саставе бялкоў. У свабодным стане знаходзіцца ў многіх раслінах (каранях сталовых буракоў — 0,016 мг%, няспелых яблыках, зялёных парастках і калоссі злакаў, лісці тытуню, водарасці хларэла, дражджах і інш.), у вышэйшых млекакормячых — толькі ў тканках мозга (да 100 мг%).
Крыніца сакрэцыі гама-амінамаслянай кіслаты лакалізавана ў асобых нейронах нерв. тканкі і ў некат. інш. клетках (напр., бэта-клетках падстраўнікавай залозы). У ракападобных і насякомых гама-амінамасляная кіслата служыць медыятарам тармазных рухальных нейронаў, у мозгу пазваночных — медыятарам многіх тармазных інтэрнейронаў. Гама-амінамасляная кіслата абумоўлівае тармозячыя і ўзбуджальныя эфекты. Пад яе ўплывам узмацняюцца абменна-энергет. працэсы ў галаўным мозгу, яго кровазварот, дынаміка нерв. працэсаў, памяць, аблягчаецца выдаленне з мозга таксічных рэчываў і інш. Вядомы сінт. лек. прэпараты гама-амінамаслянай кіслаты (напр., аміналон, або гамалон, і інш.), якія з’яўляюцца паскаральнікамі мазгавога метабалізму.
А.М.Ведзянееў.
т. 5, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)