абмежава́цца, -мяжу́юся, -мяжу́ешся, -мяжу́ецца; -мяжу́йся; зак.

1. Не пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н., звесці дзейнасць да пэўнага кола пытанняў, задаволіцца чым-н.

А. дасягнутым.

2. Вызначыць мяжу якога-н. участка зямлі; з’явіцца мяжой чаго-н.

|| незак. абмяжо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмежава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмяжу́юся абмяжу́емся
2-я ас. абмяжу́ешся абмяжу́ецеся
3-я ас. абмяжу́ецца абмяжу́юцца
Прошлы час
м. абмежава́ўся абмежава́ліся
ж. абмежава́лася
н. абмежава́лася
Загадны лад
2-я ас. абмяжу́йся абмяжу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абмежава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмежава́цца сов. ограни́читься;

а. каро́ткай прамо́вай — ограни́читься кра́ткой ре́чью;

на пе́ршы раз ~ва́ліся вымо́вай — на пе́рвый раз ограни́чились вы́говором

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.

Звесці сваё дзеянне або дзейнасць да пэўнага кола пытанняў. Галынскі гэтую ўсмешку адгадаў, але абмежаваўся тым, што падзякаваў Пілацееву за тлумачэнне ягоных палітычных перакананняў. Галавач. // Задаволіцца пры вырашэнні якога‑н. пытання чым‑н. нязначным. [Хруст:] — Як бачыце, вінаваты чыстасардэчна прызнаўся ва ўсім. Таму прапануецца абмежавацца папярэджаннем. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмежава́цца sich beschränken (чым-н. auf A); sich begnügen (mit D); es bei etw. (D) bewnden lssen* (задаволіцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абмяжо́ўвацца гл. абмежавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обмежева́ться абмежава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ограни́читься абмежава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпіса́цца, -пішу́ся, -пі́шашся, -пі́шацца; -пішы́ся; зак. (разм.).

Даць фармальны адказ, абмежавацца адпіскай.

|| незак. адпі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмяжо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абмежавацца.

2. Зал. да абмяжоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)