абмаро́чыць гл. марочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмаро́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмаро́чу абмаро́чым
2-я ас. абмаро́чыш абмаро́чыце
3-я ас. абмаро́чыць абмаро́чаць
Прошлы час
м. абмаро́чыў абмаро́чылі
ж. абмаро́чыла
н. абмаро́чыла
Дзеепрыслоўе
прош. час абмаро́чыўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмаро́чыць сов., обл., см. абмарачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго-што (разм.).

Уводзіць у зман, ашукваць каго-н.

М. людзей.

Марочыць галаву каму-н. — збіваць з толку, знарок падманваць.

|| зак. абмаро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны, замаро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны і замарачы́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чо́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обморо́чить сов., разг. абмаро́чыць, абдуры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмарачы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмарачу́ абмаро́чым
2-я ас. абмаро́чыш абмаро́чыце
3-я ас. абмаро́чыць абмаро́чаць
Прошлы час
м. абмарачы́ў абмарачы́лі
ж. абмарачы́ла
н. абмарачы́ла
Загадны лад
2-я ас. абмарачы́ абмарачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абмарачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адзеву́ліць ’здзівідь, абмарочыць, ашукаць’ (Нас.), ададзівуліць (словаўтваральная мадэль, як у абакуліць). Магчыма, кантамінацыя з дзявуля дзяўчынка’. Гл. аздзівяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́бавіцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм. З вялікімі намаганнямі выбрацца адкуль‑н. — І не думай выходзіць у поле — згоніць ветрам з дарогі, абмарочыць, закруціць — не выбавішся з сумётаў і гурбаў. Сачанка. // перан. Выйсці з цяжкага становішча. Дыхаць [Слімак] пачаў хутка-хутка, як бы выбавіўшыся ад смяротнай небяспекі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)