абмалява́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абмалява́ны абмалява́ная абмалява́нае абмалява́ныя
Р. абмалява́нага абмалява́най
абмалява́нае
абмалява́нага абмалява́ных
Д. абмалява́наму абмалява́най абмалява́наму абмалява́ным
В. абмалява́ны (неадуш.)
абмалява́нага (адуш.)
абмалява́ную абмалява́нае абмалява́ныя (неадуш.)
абмалява́ных (адуш.)
Т. абмалява́ным абмалява́най
абмалява́наю
абмалява́ным абмалява́нымі
М. абмалява́ным абмалява́най абмалява́ным абмалява́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмалява́ны

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абмалява́ны абмалява́ная абмалява́нае абмалява́ныя
Р. абмалява́нага абмалява́най
абмалява́нае
абмалява́нага абмалява́ных
Д. абмалява́наму абмалява́най абмалява́наму абмалява́ным
В. абмалява́ны (неадуш.)
абмалява́нага (адуш.)
абмалява́ную абмалява́нае абмалява́ныя (неадуш.)
абмалява́ных (адуш.)
Т. абмалява́ным абмалява́най
абмалява́наю
абмалява́ным абмалява́нымі
М. абмалява́ным абмалява́най абмалява́ным абмалява́ных

Кароткая форма: абмалява́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмалява́ны

1. окра́шенный;

2. перен. опи́санный, обрисо́ванный; изображённый;

1, 2 см. абмалява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмалява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обмалёванный разг. абмалява́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обрисо́ванный

1. абрысава́ны;

2. абмалява́ны; см. обрисова́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЕГЕНДА́РНЫЯ КА́ЗКІ,

пераходны жанр ад рэліг. легенды да казкі, у якіх фантастыка звязана з вобразамі Бога, Хрыста, святых, анёлаў, чарцей і падпарадкавана пераважна асэнсаванню сац.быт. адносін ці супярэчнасцей; від казачнага эпасу. Частка ўзыходзіць да некананічных твораў хрысціянскай л-ры на тэмы Старога і Новага запаветаў, напр., казкі «Цар Саламон (салдат, каваль) ратуецца з пекла», «Чорт у Ноевым каўчэгу» і інш. У бел. рэпертуары каля 500 сюжэтаў Л.к., ва ўкраінскім — 196, у рускім — 56. Найб. папулярныя бел. сюжэты «Хто з’еў просвірку» (11 бел., 22 укр., 10 рус. апубл. тэкстаў), «Несцерка, або залатое стрэмечка» (12 бел. і рус., 9 укр. апубл. тэкстаў), «Праведнік у царкве» (12 бел., 10 укр., 5 рус. апубл. тэкстаў) і інш. Грані паміж Л.к. і казкамі інш. жанраў часта ледзь улоўныя. Бел. Л.к. цесна звязаны з чарадзейнымі казкамі і бытавымі. Большасць з іх накіравана супраць рэліг. міфаў і догмаў. Бог у іх падаецца як несправядлівы і жорсткі, святыя — амбітныя, зайздросныя, ілжывыя, помслівыя; ім проціпастаўляюцца справядлівыя людзі.

Нярэдка ў адпаведнасці з нар. светапоглядам святыя гаспадарлівыя, праніклівыя, дзейнічаюць на карысць працаўніка-селяніна. Так, у казцы са зб. У.​Дабравольскага «Суддзя праведны» герой выкрывае несправядлівасць Бога і святых, якія абараняюць багатых. Сумненні героя ў праведнасці Бога і бескарыслівасці святых пераходзяць у іронію над царк. вучэннем і пратэст супраць грамадскай несправядлівасці. Напр., у казцы «П’яніца» просты п’яніца высмейвае ашуканства святых Пятра, Паўла, Іаана-евангеліста і г.д. У сатырычных Л.к. высмейваюцца біблейскія міфы аб стварэнні Богам зямлі, чалавека, жывёл, нярэдка ў іх сатырычна абмаляваны і святары. Л.к. адлюстравалі супярэчнасці ў светапоглядзе сялян, у іх разуменні Бога і святых, свяшчэннага пісання.

Публ.:

Чарадаейныя казкі. Ч. 2. Мн., 1978;

Легенды і паданні. Мн., 1983.

Літ.:

Малорусские народные предания и рассказы: Свод М.​Драгоманова. Киев, 1876;

Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969;

Сравнительный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка. Л., 1979. С. 185—217.

І.​У.​Саламевіч.

т. 9, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)