абмакну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што ў што.

Апусціць на кароткі час што-н. у якую-н. вадкасць; дакрануцца кавалачкам хлеба і пад. да солі, цукру і пад.

А. пяро ў чарніла.

А. блін у смятану.

|| незак. абма́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмакну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмакну́ абмакнё́м
2-я ас. абмакне́ш абмакняце́
3-я ас. абмакне́ абмакну́ць
Прошлы час
м. абмакну́ў абмакну́лі
ж. абмакну́ла
н. абмакну́ла
Загадны лад
2-я ас. абмакні́ абмакні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абмакну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмакну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што ў што.

Апусціць на кароткі час што‑н. у якую‑н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым‑н. іншым да солі, цукру і пад. Абмакнуць пяро ў чарніла. Абмакнуць хлеб у соль. □ У момант.. [Міхалка] адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмакну́ць intauchen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обмакну́ть сов. абмакну́ць, памачы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абма́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмакнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмача́ць

абмакнуць, памачыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абмача́ю абмача́ем
2-я ас. абмача́еш абмача́еце
3-я ас. абмача́е абмача́юць
Прошлы час
м. абмача́ў абмача́лі
ж. абмача́ла
н. абмача́ла
Загадны лад
2-я ас. абмача́й абмача́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абмача́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)