абляпі́цца, -ляплю́ся, -ле́пішся, -ле́піцца; зак., чым (разм.).

Абляпіць сябе чым-н.

А. гарчычнікамі.

|| незак. абле́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абляпі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абляплю́ся абле́пімся
2-я ас. абле́пішся абле́піцеся
3-я ас. абле́піцца абле́пяцца
Прошлы час
м. абляпі́ўся абляпі́ліся
ж. абляпі́лася
н. абляпі́лася
Загадны лад
2-я ас. абляпі́ся абляпі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абляпі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абляпі́цца сов. (облепить себя чем-л.) облепи́ться;

а. пла́стырам — облепи́ться пла́стырем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.

Разм. Абляпіць сябе чым‑н. Абляпіцца пластырам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

облепи́ться разг. абляпі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обваля́ться укача́цца, абляпі́цца, абсы́пацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абле́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абляпіцца.

2. Зал. да аблепліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заляпі́цца, ‑лепіцца; зак.

Разм. Пакрыцца, абляпіцца чым‑н. ліпкім. Акно заляпілася снегам. // Замазацца, заклеіцца чым‑н. ліпкім, клейкім. Адтуліна заляпілася глінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́качацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.

2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца.

В. ў снег.

3. у чым. Пакачацца.

В. ў траве.

4. Паправіцца, выжыць (разм.).

Доўга хварэла, а потым выкачалася.

|| незак. выка́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́плівацца несов.

1. (облеплять себя чем-л.) облепля́ться; см. абляпі́цца;

2. страд. облепля́ться; см. абле́пліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)