абле́злы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абле́злы абле́злая абле́злае абле́злыя
Р. абле́злага абле́злай
абле́злае
абле́злага абле́злых
Д. абле́зламу абле́злай абле́зламу абле́злым
В. абле́злы (неадуш.)
абле́злага (адуш.)
абле́злую абле́злае абле́злыя (неадуш.)
абле́злых (адуш.)
Т. абле́злым абле́злай
абле́злаю
абле́злым абле́злымі
М. абле́злым абле́злай абле́злым абле́злых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абле́злы, -ая, -ае (разм.).

1. Той (такі), у каго (якім) вылезлі валасы або поўсць ці пер’е.

А. кот.

2. З выцвілай фарбай, з абабітым тынкам, палінялы.

Аблезлыя сцены.

Аблезлая сукенка.

3. Які пачаў мяняць скуру, згарэўшы на сонцы.

А. твар.

|| наз. абле́зласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́злы

1. обле́злый; облиня́лый;

2. разг. вы́линялый, облиня́лый, полиня́лый;

3. обле́злый; облупи́вшийся;

1-3 см. абле́зці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абле́злы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь а аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг. Каваль. // Які пачаў мяняць скуру. Аблезлы нос.

2. Які выліняў, змяніў колер, выцвіў. На.. [Шурку] была аблезлая блакітная саколка і падкасаныя вышэй калена няпэўнага колеру картовыя штаны. Васілевіч.

3. З абдзёртым верхнім слоем; аблуплены; выцерты. Аблезлы дом. □ Холадам веяла і жудасцю ад аблезлых высокіх сцен. Галавач. Тады [Яўхім] імчаўся ў гумно, дзе стаяла аблезлая малатарня, афарбаваная калісьці ў сіні колер. Чарнышэвіч.

4. перан. Непрыгожы, неахайны, плюгавы. У такія хвіліны Косцю хацелася схапіць гэтую аблезлую малпу [Іваноўскага] і задушыць уласнымі рукамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́злы разм.

1. (пра футра і г. д.) spärlich behart, kahl;

2. (выцерты) bgeschabt, bgenutzt, bgewetzt; schäbig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обле́злый абле́злы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

линя́лый ліня́лы, абле́злы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

облиня́лый разг. зліня́лы, вы́лінялы, абле́злы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полиня́вший и полиня́лый паліня́лы, зліня́лы; абле́злы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́цветший які́ (што) вы́цвіў; вы́цвілы; вы́лінялы; абле́злы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)