аблажны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і абложны (у 2 знач.).

А. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблажны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аблажны́ аблажна́я аблажно́е аблажны́я
Р. аблажно́га аблажно́й
аблажно́е
аблажно́га аблажны́х
Д. аблажно́му аблажно́й аблажно́му аблажны́м
В. аблажны́ (неадуш.)
аблажно́га (адуш.)
аблажну́ю аблажно́е аблажны́я (неадуш.)
аблажны́х (адуш.)
Т. аблажны́м аблажно́й
аблажно́ю
аблажны́м аблажны́мі
М. аблажны́м аблажно́й аблажны́м аблажны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аблажны́, см. абло́жны 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблажны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і абложны (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблажны́:

аблажны́ дождж ánhaltender Régen; Lándregen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СЛАІ́СТА-ДАЖДЖАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Nimbostratus (Ns)],

шэрае воблачнае покрыва змрочнага выгляду са значным верт. развіццём (да выш. 8 км). Здаецца размытым у выніку выпадзення ападкаў. Займае ўсё неба без прасветаў. Складзена з кропель (пры адмоўных т-рах пераахалоджаных) у сумесі са сняжынкамі, у цёплы час года ў ніжняй ч. воблака — буйныя кроплі дажджу. Узнікаюць пераважна пры ўзыходным руху паветра, як найб. магутныя па вертыкалі ч. франтальных воблачных сістэм. З іх выпадае аблажны дождж або снег, зрэдку — ледзяны дождж. Гл. таксама Воблакі, Воблачнасць.

Слаіста-дажджавыя воблакі.

т. 14, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)