аблаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго.

Выклікаць, выхаваць у кім-н. пачуццё лагоднасці, сардэчнасці, незласлівасці.

А. хлопчыка.

|| незак. аблаго́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблаго́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аблаго́джу аблаго́дзім
2-я ас. аблаго́дзіш аблаго́дзіце
3-я ас. аблаго́дзіць аблаго́дзяць
Прошлы час
м. аблаго́дзіў аблаго́дзілі
ж. аблаго́дзіла
н. аблаго́дзіла
Загадны лад
2-я ас. аблаго́дзь аблаго́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час аблаго́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аблаго́дзіць сов., разг. сде́лать кро́тким, доброду́шным, незло́бным, покла́дистым

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Выклікаць у кім‑н. пачуццё лагоднасці, шчырасці, сардэчнасці. Не так дзеля сябе, як дзеля таго, каб аблагодзіць гэтага хлапчука,.. [Крамарэвіч] сказаў: — А нікога ў цябе хіба няма блізкага, каб і пашкадаваць часам цябе, пакуль ты бацьку знойдзеш? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблаго́дзіць разм. (выклікаць пачуцці шчырасці) arrangieren [ɑrã:´ʒі:-] vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аблаго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблагодзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)