абкрыва́віцца, -ва́ўлюся, -ва́вішся, -ва́віцца; зак.

Тое, што і акрывавіцца.

|| незак. абкрыва́ўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкрыва́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абкрыва́ўлюся абкрыва́вімся
2-я ас. абкрыва́вішся абкрыва́віцеся
3-я ас. абкрыва́віцца абкрыва́вяцца
Прошлы час
м. абкрыва́віўся абкрыва́віліся
ж. абкрыва́вілася
н. абкрыва́вілася
Дзеепрыслоўе
прош. час абкрыва́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абкрыва́віцца сов., см. акрыва́віцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкрыва́віцца, ‑ваўлюся, ‑вавішся, ‑вавіцца; зак.

Тое, што і акрывавіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкрыва́ўлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абкрывавіцца.

2. Зал. да абкрываўліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́цца 1, ‑лью́ся, ‑лье́шся, ‑лье́цца і ‑лію́ся, ‑ліе́шся, ‑ліе́цца; пр. залі́ўся, ‑ла́ся, ‑ло́ся; заг. зался; зак.

1. Пакрыцца вадой або другой якой‑н. вадкасцю; затапіцца. Ракой з вадаспадам заліўся пакат. Купала. // перан. Пакрыцца чым‑н. выступіўшым на паверхню. — Пойдзем пасля працы на праспект, — нечакана вымавіў Антон, і чырванню заліўся яго шырокі хлапецкі твар. Кавалёў. // перан. Напоўніцца чым‑н. Пакой заліўся яркім святлом. Чорны.

2. Разм. Абліць сябе, абпэцкацца чым‑н. вадкім. Дзіця залілася супам.

3. Пранікнуць, прасачыцца куды‑н. (пра вадкасці). Вада залілася за каўнер.

4. Разм. Захлынуцца. Пакуль выратоўвалі коней, адзін з іх заліўся. Корбан.

•••

Заліцца (горкімі) слязамі — пачаць горка, слёзна плакаць.

Заліцца кроўюабкрывавіцца, зацячы кроўю, будучы параненым, пабітым і пад.

Заліцца потам — дужа спатнець ад спёкі, цяжкай працы і пад.

Хоць заліся — надта многа, колькі хочаш чаго‑н. Малака — хоць заліся.

залі́цца 2, ‑лью́ся, ‑лье́шся, ‑лье́цца і ‑лію́ся, ‑ліе́шся, ‑ліе́цца; пр. залі́ўся, ‑ла́ся, ‑ло́ся; заг. залі́ся; зак.

Пачаць ствараць пералівістыя гукі; зайграць, заспяваць, засмяяцца і пад. звонка, з пералівамі. Запішчэла скрыпка, заліўся гармонік, бухнуў барабан — маладых, як толькі яны паказаліся ў канцы сяла, сустракалі з маршам. Васілевіч. Зальюцца жаваранкі хорам, І песні моўкнуць па-над борам. Колас. — Я ж замужняя! Ха-ха-ха! — залілася гучным смехам Каця. Ваданосаў.

•••

Заліцца салаўём — загаварыць пра што‑н. з запалам, красамоўна.

залі́цца 3, зо́ліцца; незак.

Зал. да заліць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)