абкла́д, -а, м.

1. Абкружэнне звера ў часе палявання (спец.)

А. ваўка.

2. Аздабленне паверхні абразоў і пераплёту царкоўных кніг.

Абраз у сярэбраным абкладзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкла́д

‘абкружэнне звера’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. абкла́д
Р. абкла́ду
Д. абкла́ду
В. абкла́д
Т. абкла́дам
М. абкла́дзе

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абкла́д

‘дэкаратыўнае пакрыццё на абразе, на кніжным пераплёце’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абкла́д абкла́ды
Р. абкла́да абкла́даў
Д. абкла́ду абкла́дам
В. абкла́д абкла́ды
Т. абкла́дам абкла́дамі
М. абкла́дзе абкла́дах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абкла́д, ‑а, м.

1. Спец. Абкружэнне звера ў часе палявання. [Бацька:] І сігануў бы з абклада, каб не Адамовіч — гэты, з Усоха што. Ён, праўда, сцебануў метка: воўк — у снег... Масарэнка.

2. Аздоба пераплёту царкоўных кніг ці паверхні абразоў у сярэдневяковым мастацтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБКЛА́Д,

дэкаратыўная аздоба абраза ці кніжнага пераплёту. Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, маст. тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады наз. «шата»), радзей — фон на абразах. Узнікненне кніжных абкладаў са слановай косці адносяць да 7—8 ст., металічных — да 9—10 ст. На Беларусі вядомы сярэбраны абклад Лаўрышаўскага евангелля (14 ст.). Найб. пашырэнне тут атрымаў у 17—19 ст. У 17 ст. найчасцей абкладамі аздаблялі шанаваныя ці цудатворныя абразы (Брэст, Гродна, Мінск, Жыровічы, Лагішын і інш.). Значнымі маст. цэнтрамі, дзе ствараліся абклады, былі Вільня, Магілёў, Мінск, Пінск, Слуцк і інш. Іх рабілі бел. майстры Максім Сямёнаў (Куцень), Фёдар Мікулаеў і інш., якія працавалі ў Залатой і Сярэбранай палатах Маскоўскага Крамля (гл. ў арт. Аружэйная палата). Найб. вядомыя сярэбраныя пазалочаныя абклады да абразоў: «Маці Божая Бялыніцкая» (Нясвіжскі р-н, 18 ст.), «Маці Божая з езуіцкімі святымі» (Ляхавіцкі р-н, 18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская» (Міёрскі р-н, 1774), медныя пасярэбраныя да абразоў «Пакланенне вешчуноў» (Браслаўскі р-н, 18 ст.), «Маці Божая Апека» (Пінскі р-н, 18 ст.), «Маці Божая Замілаванне» (Пінскі р-н, 1803), разны драўляны да абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (Драгічынскі р-н, 2-я пал. 17 ст.) і інш.

Літ.:

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / Скл. Н.Ф.Высоцкая. Мн., 1984. А.А.Ярашэвіч.

т. 1, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абкла́д м (звера ў час палявання) Úmstellung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Размер заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасці з пасадай работніка.

2. Тое, што і абклад (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́ва, ‑ы, ж.

1. Рамка, абалонка, у якую ўстаўляецца што‑н. Заскочыла ў хату Аленка.., зірнулася ў люстэрачка ў бляшанак, аправе і на вуліцу выйшла. Колас. // Рамка ці што‑н. падобнае, што з’яўляецца аздобай чаго‑н. Шабля ў сярэбранай аправе.

2. Тое, што акружае як рамка. У раскошнай аправе праменняў з’явілася сонца. Самуйлёнак.

3. Металічнае пакрыццё, якое аздабляе абраз; абклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́ва ж Fssung f -, -en; Beschlg m -(e)s, Beschläge (абклад); Rhmen m -s, - (люстра);

апра́ва акуля́раў Brllenfassung f;

у апра́ве (in)gefsst

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГЛЫБО́ЦКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры 18—пач. 20 ст. Размешчаны ў старым цэнтры г. Глыбокае Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1764—82 у стылі позняга барока. Мураваны 1-нефавы храм з выцягнутай паўкруглай апсідай і 2-вежавым фасадам, аздобленым ордэрнай пластыкай (вязкамі пілястраў, крапаванымі карнізамі і інш.). У 1902—08 (арх. Ю.Заро) прыбудаваны трансепт, бакавыя нефы і сакрысціі, што надало касцёлу аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю 3-нефавай крыжовай базілікі. 2-ярусныя вежы павялічаны на 2 ярусы, якія, як і цэнтр. фігурны франтон, маюць выцягнутыя верт. прапорцыі. Дэкар. аздабленне стылізавана пад першапачатковае. Тры драўляныя разныя алтары і амбон выкананы ў пач. 20 ст. У касцёле знаходзіцца абклад абраза «Маці Боская Адзігітрыя» 18 ст., захавалася каваная рашотка амбона. Над бабінцам хоры з арганам у стылі неаготыкі.

С.Г.Багласаў.

т. 5, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)