абкалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

Абтрэсці, абабіць, калоцячы.

А. яблыню.

Вецер абкалаціў садавіну.

|| незак. абкало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкалаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абкалачу́ абкало́цім
2-я ас. абкало́ціш абкало́ціце
3-я ас. абкало́ціць абкало́цяць
Прошлы час
м. абкалаці́ў абкалаці́лі
ж. абкалаці́ла
н. абкалаці́ла
Загадны лад
2-я ас. абкалаці́ абкалаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абкалаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абкалаці́ць сов. (яблоню и т.п.) обтрясти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Абабіць, калоцячы; абтрэсці. Абкалаціць яблыню. □ Восень развесіла барвы на дрэвах, спустошыла палеткі, абкалаціла садавіну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкалаці́ць schütteln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абкало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкалаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкалаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкало́чваць гл. абкалаціць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

атрэ́сці, атрасу́, атрасе́ш, атрасе́; атрасём, атрасяце́, атрасу́ць; атро́с, атрэ́сла; атрасі́; атрэ́сены; зак., што.

Трасучы, ачысціць, зняць што-н.; абкалаціць, абабіць.

А. снег з ботаў.

А. яблыню.

|| незак. атраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наабкало́чваць сов. (во множестве) обтрясти́; см. абкалаці́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)