абдра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Нанесці, зрабіць драпіну (многа драпін) на чым-н.

А. ногі ў лесе.

|| незак. абдра́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдра́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абдра́паю абдра́паем
2-я ас. абдра́паеш абдра́паеце
3-я ас. абдра́пае абдра́паюць
Прошлы час
м. абдра́паў абдра́палі
ж. абдра́пала
н. абдра́пала
Загадны лад
2-я ас. абдра́пай абдра́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абдра́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абдра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Зрабіць, нанесці на што‑н. драпіну або многа драпін. Абдрапаць руку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абдра́паць ’абдзерці’ (КСТ). Гл. драпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абдра́паць, абдра́пваць (b)krtzen vt; rtzen vt; Krtzer zfügen (каго-н. D);

абдра́паць руку́ sich die Hand ufschürfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абдра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абдрапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оцара́пать сов. абдра́паць, абадра́ць, абдзе́рці, мног. паабдзіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абдра́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абдрапаць.

2. у знач. прым. Пакрыты драпінамі, абшарпаны. Абдрапаныя рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заскро́баць

‘пачаць скрэбці; абадраць, абдрапаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заскро́баю заскро́баем
2-я ас. заскро́баеш заскро́баеце
3-я ас. заскро́бае заскро́баюць
Прошлы час
м. заскро́баў заскро́балі
ж. заскро́бала
н. заскро́бала
Загадны лад
2-я ас. заскро́бай заскро́байце
Дзеепрыслоўе
прош. час заскро́баўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

wystrzępić

зак. абшарпаць, абдрапаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)