абдзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., каго-што.

1. Нічога не даць ці даць менш, чым іншым, дзелячы ці размяркоўваючы што-н.

Усіх надзяліў, а сябе абдзяліў.

Прырода абдзяліла яго ростам.

2. Надзяліць усіх (многіх) чым-н., даючы кожнаму яго долю.

А. дзяцей цукеркамі.

|| незак. абдзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і абдзе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абдзе́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзялі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абдзялю́ абдзе́лім
2-я ас. абдзе́ліш абдзе́ліце
3-я ас. абдзе́ліць абдзе́ляць
Прошлы час
м. абдзялі́ў абдзялі́лі
ж. абдзялі́ла
н. абдзялі́ла
Загадны лад
2-я ас. абдзялі́ абдзялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абдзялі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абдзялі́ць сов.

1. (лишить) обдели́ть;

а. падару́нкам — обдели́ть пода́рком;

прыро́да ~лі́ла яго́ ро́стам — приро́да обдели́ла его́ ро́стом;

2. надели́ть, одели́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абдзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што.

1. Пры падзеле, размеркаванні не даць каму‑н. нічога або даць менш, чым іншым. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх падзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. [Варвара:] — Зіма, нябось, слязу пусціў: яго брыгаду абдзялілі, дзве касілкі далі ў Варварыну брыгаду, а яму толькі адну... Васілевіч. // Надзяліць у недастатковай меры якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі і пад. або пазбавіць якіх‑н. якасцей, здольнасцей і пад. Прырода абдзяліла яго ростам і сілай.

2. Надзяліць усіх чым‑н., аддаючы кожнаму яго долю. Абдзяліць дзяцей гасцінцамі. □ — Мая воласць вялікая, — Белым сырам не абдзеліш. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзялі́ць

1. benchteiligen vt; übervrteilen vt;

2. (адарыць) beschnken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обдели́ть сов. абдзялі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абдзе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абдзяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абдзяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абдзяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзе́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзельваць — абдзяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)