абгаро́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Невялікая, лёгкая агароджа.

Прыгожая а. кветніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгаро́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абгаро́дка абгаро́дкі
Р. абгаро́дкі абгаро́дак
Д. абгаро́дцы абгаро́дкам
В. абгаро́дку абгаро́дкі
Т. абгаро́дкай
абгаро́дкаю
абгаро́дкамі
М. абгаро́дцы абгаро́дках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абгаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Невялікая, лёгкая агароджа. Наўкол прыгожай абгародкай Зялёны двор абняў тынок. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завуго́лле, ‑я, н.

1. Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў. Шумеў у завуголлі вецер і вельмі хацелася спаць. Быкаў. Задрыжала-замітусілася абгародка, бы сухое дуддзё ад ветру дзе ў завуголлі. Пташнікаў.

2. перан. (з прыназ. «па»). Разм. Тоячыся, асцерагаючыся. — Хлусню гавораць звычайна па завуголлю. У вочы няёмка казаць. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агароджа, агарожа, загарад, загарадзь, загарадка, загародка, загарода, загарада, згарода, абгародка, плот, паркан, тын, частакол / мураваная: мур / плеценая: пляцень, плетнік / з жэрдак: жардзянік / з дошчачак: штыкетнік / з расліннасці: жываплот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)