абві́цца, абаўю́ся, абаўе́шся, абаўе́цца; абаўёмся, абаўяце́ся, абаўю́цца; абві́ўся, -віла́ся, -ло́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абкруціцца вакол чаго-н., абвіць што-н.

Пуга абвілася вакол пугаўя.

2. Абвіць, абхапіць што-н.

Хмель абвіўся вакол балкона.

Ручкі дзіцяці абвіліся вакол матчынай шыі.

|| незак. абвіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абаўю́ся абаўё́мся
2-я ас. абаўе́шся абаўяце́ся
3-я ас. абаўе́цца абаўю́цца
Прошлы час
м. абві́ўся абвілі́ся
ж. абвіла́ся
н. абвіло́ся
Загадны лад
2-я ас. абві́ся абві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абві́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абві́цца сов., в разн. знач. обви́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абві́цца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.

1. Абкруціцца вакол чаго‑н.; абвіць сабой што‑н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі. // Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.

2. Пакрыцца, абвіць сябе чым‑н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка. // Ахутацца, абвалачыся чым‑н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абві́цца sich schlngen*, sich wnden* (вакол чаго um A); sich rnken (аб раслінах)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ови́ться абві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аві́цца сов., разг., см. абві́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абвіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обви́ться абві́цца, мног. паабвіва́цца, абкруці́цца, мног. паабкру́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Абвіцца вакол чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)