абвандрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак., што.

Абысці, аб’ездзіць, вандруючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах.

А. усю Еўропу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвандрава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абвандру́ю абвандру́ем
2-я ас. абвандру́еш абвандру́еце
3-я ас. абвандру́е абвандру́юць
Прошлы час
м. абвандрава́ў абвандрава́лі
ж. абвандрава́ла
н. абвандрава́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абвандрава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абвандрава́ць сов. объе́хать, обойти́, путеше́ствуя; исколеси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Абысці, аб’ездзіць, падарожнічаючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах. [Кліменці:] Я па слядах Францішка Скарыны абвандраваў дзяржавы ўсёй Еўропы. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)