АБАРО́ТНАЕ ВОДАЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ,

сістэма водазабеспячэння на прадпрыемствах, пры якой адбываецца шматразовы абарот вады ў тэхнал. працэсе пры абмежаваным яе скідванні ў вадаёмы (да 3%) ці інш. водапрыёмнікі. Перад паўторным выкарыстаннем адпрацаваную ваду ачышчаюць, ахалоджваюць і апрацоўваюць залежна ад мэтаў вытв-сці ў адкрытых вадаёмах, градзірнях, басейнах пырскальных, ачышчальных устаноўках. Выкарыстанне абаротнага водазабеспячэння замест праматочнага змяншае расход вады, эксплуатац. выдаткі, забруджванне навакольнага асяроддзя.

т. 1, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абаро́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абаро́тны абаро́тная абаро́тнае абаро́тныя
Р. абаро́тнага абаро́тнай
абаро́тнае
абаро́тнага абаро́тных
Д. абаро́тнаму абаро́тнай абаро́тнаму абаро́тным
В. абаро́тны (неадуш.)
абаро́тнага (адуш.)
абаро́тную абаро́тнае абаро́тныя (неадуш.)
абаро́тных (адуш.)
Т. абаро́тным абаро́тнай
абаро́тнаю
абаро́тным абаро́тнымі
М. абаро́тным абаро́тнай абаро́тным абаро́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЯССЦЁКАВАЯ ТЭХНАЛО́ГІЯ,

тэхналагічны працэс, пры якім у навакольнае асяроддзе не паступаюць сцёкавыя воды. Ажыццяўляецца арганізацыяй водаабароту — лакальнай ачысткі забруджанай вады і яе вяртання ў тэхнал. працэс або выкарыстання ў іншых мэтах. Гл. таксама Абаротнае водазабеспячэнне.

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)