Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
АГРЭСІ́НЫ,
прадукты жыццядзейнасці хваробатворных мікробаў. Узмацняюць іх патагеннае дзеянне. Аслабляюць абаронныя рэакцыі арганізма, іх проціінфекц. імунітэт, забяспечваюць пранікненне патагенных мікробаў у арганізм, іх размнажэнне і распаўсюджванне. Па хім. прыродзе — бялкі, поліцукрыды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антыгармо́ны
(ад анты- + гармоны)
абаронныя рэчывы, якія арганізм выпрацоўвае пры працяглым увядзенні ў яго бялковых гарманальных прэпаратаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
fortify
[ˈfɔrtəfaɪ]
-fied, -fying
1.
v.t.
1) умацо́ўваць су́праць напа́ду, фартыфікава́ць
2) падтры́мваць (фізы́чна й мара́льна)
3) падмацо́ўваць е́жу мінэра́ламі й вітамі́намі
4) дадава́ць алькаго́лю ў напо́й
2.
v.i.
будава́ць фо́рты, абаро́нныя муры́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ward
[wɔrd]
n.
1) пала́та (у шпіталі́); ка́мэра f. (у турме́)
2) гарадзкі́ ўча́стак
3) гадава́нец, гадуне́ц -ца m.
4) ахо́ва, ва́рта f.
5) пары́раваньне, абаро́нныя ру́хі
6) вы́раз, нарэ́з -у m. (у ключы́)
•
- ward off
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1.атаксамапракаго-што,абкім-чым і здадан.сказам. Распытваючы, назіраючы, дазнацца пра што‑н. — Я адзін пайду, — ціхім голасам сказаў Грышка, — я як бачыш аб усім разведаю...Чарот.Гаспадару кватэры даручылі разведаць, калі будзе аперацыя.Чорны.// Здабыць звесткі аб праціўніку і занятай ім мясцовасці. Чарговым заданнем, якое даў Далідовічу камандзір атрада, было разведаць гарнізон у вёсцы Гаць.Шахавец.Між тым праціўнік дакладна разведаў абаронныя лініі падраздзяленняў і ўвёў у бой мінамёты.Кулакоўскі.
2. Зрабіць абследаванне чаго‑н. са спецыяльнай мэтай. Разведаць дарогу. □ [Вадзім:] — Слухай, Мікола, паехалі сёння ноччу рыбу паловім. Я вазьму маторку, заеду да цябе. Я тут разведаў добрыя мясціны.Гаўрылкін.// Знайсці, адшукаць (залежы, радовішча чаго‑н.) у выніку спецыяльнага даследавання. Разведаць запасы калійнай солі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБАРО́НА,
баявыя дзеянні з мэтай зрыву або адбіцця наступлення намнога большых сіл праціўніка, прыкрыцця або ўтрымання занятых пазіцый, выйгрышу часу і стварэння ўмоў для пераходу у наступленне войскаў, якія абараняюцца. Ажыццяўляецца ў тактычных, аператыўных і стратэг. маштабах, прымусова (калі наступленне немагчыма або немэтазгодна) або наўмысна.
У старажытнасці і сярэднявеччы для доўгатэрміновай абароны выкарыстоўвалі ўмацаваныя гарады, крэпасці, замкі (гл.Абарончыя збудаванні). З аснашчэннем арміі агнястрэльнай зброяй (з 14—15 ст.) пачалося збудаванне палявых абарончых умацаванняў. З распаўсюджваннем у 19 ст. наразной зброі з большай далёкасцю стральбы сталі ствараць глыбокую (эшаланіраваную) абарону. Умацаваная паласа глыбінёй 1000—1500 м упершыню была створана ў час Севастопальскай абароны 1854—55. У 1-ю сусв. вайну ў прамежках паміж апорнымі пунктамі ствараліся суцэльныя лініі траншэй. Войскі займалі некалькі абарончых пазіцый, якія эшаланіраваліся ў глыбіню на 3—4 км адна ад адной. За гэтымі пазіцыямі ствараліся тылавыя (запасныя) абарончыя палосы. Будавалася абарона на суцэльным фронце з выкарыстаннем сістэмы інж. збудаванняў і загарод. З насычэннем ўзбр. сіл танкамі, дальнабойнай артылерыяй, самалётамі абарона стала глыбокай, шматпалоснай, процітанкавай, проціартылерыйскай, процісамалётнай. Усебаковае развіццё абарона атрымала ў Вял. Айч. вайну. На тэр. Беларусі цяжкія абаронныя баі ішлі ў чэрв.—жн. 1941 (гл.Брэсцкай крэпасці абарона 1941, Мінска абарона 1941, Віцебска абарона 1941, Магілёва абарона 1941, Гомеля абарона 1941 і інш.).
У сучасных умовах абарона прадугледжвае актыўнае процідзеянне адначасовым ударам усіх відаў зброі, авіяцыі і артылерыі, дэсантных і інш. войскаў праціўніка, своечасовае выяўленне яго сродкаў масавага паражэння, жывой сілы і тэхнікі, стварэнне найб. зручных умоў для сябе. Каб сарваць ці аслабіць наступленне, войскі ў абароне ажыццяўляюць агнявую контрпадрыхтоўку па групоўцы праціўніка, якая падрыхтавалася да наступлення, і контратакуюць. Паводле метадаў вядзення абароны бывае пазіцыйная і манеўраная; сучасная абарона, як правіла, спалучае абодва гэтыя метады. Устойлівасці і актыўнасці абароны спрыяюць насычанасць яе браніраванымі сродкамі, глыбокае эшаланіраванне і разгрупаванне сіл і сродкаў, разнастайнасць спосабаў вядзення абарончых дзеянняў, выкарыстанне спецыфічных фіз.-геагр. умоў.