абарача́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абарача́ю абарача́ем
2-я ас. абарача́еш абарача́еце
3-я ас. абарача́е абарача́юць
Прошлы час
м. абарача́ў абарача́лі
ж. абарача́ла
н. абарача́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час абарача́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абарача́ць несов.

1. фольк. обора́чивать, обраща́ть;

2. (склонять к чему-л.) обраща́ть;1, 2 см. абярну́ць 3, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абарача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абярнуць (у 4, 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spieniężać

незак. абарачаць у грошы; рэалізоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Турнэ́ ‘падарожжа па кругавым маршруце, паход, паездка’ (ТСБМ). Праз рускую мову (турне́) з франц. tournée ‘аб’езд, падарожжа па кругавым маршруце’, якое з tournerабарачаць, вярцець, круціць’ < лац. tornāre ‘тачыць на варштаце’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 716–717; ЕСУМ, 5, 683).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обора́чиватьII несов.

1. (поворачивать) паваро́чваць;

2. (превращать) фольк. пераваро́чваць (у каго); ператвара́ць (у што); абарача́ць (у каго, у што);

3. (капитал) абаро́чваць; см. оберну́тьII 1, 4, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярце́ць ’круціць’ (БРС, КТС, Яруш.); ’абмотваць, абкручваць’ (БРС); ’хітраваць’ (Юрч.), укр. вертіти ’вярцець’; ’свідраваць’, рус. вертеть ’тс’; ’абарочваць’, ’вярнуць каго-небудзь’; ’падманваць’, уладз., валаг. ’боўтаючы, збіваць што-небудзь’, перм. ’пячы (у роце)’, вяц. ’ванітаваць’. Ст.-рус. вертѣти, врътѣти ’вярцець’; ’свідраваць’; ’загортваць, згортваць’. Польск. wiercić ’круціць’; ’свідраваць’; ’круціўшы, расціраць што-небудзь’, н.-луж. wjerśeś ’вярцець, круціць’; ’свідраваць’, в.-луж. wjerćeć ’тс’, чэш. vrtěti ’вярцець, круціць’; ’думаць, варочаць мазгамі’, славац. vrtieť ’круціць’, славен. vrtẹ́ti ’тс’, серб.-харв. vŕtjeti, вр̀тети ’круціць’; ’ківаць (галавой)’; ’віляць, махаць (хвастом)’; ’сукаць’; ’свідраваць’, макед. вртиабарачаць, вярцець, круціць’; ’мяняць палажэнне’; ’зварочваць (з дарогі)’; ’гартаць (старонку)’; ’віцца (аб сцежцы)’; ’пераварочваць, ніцаваць’; ’перакручваць’; ’(добра) весці гаспадарку’; ’тачыць (дрэва)’, балг. въртя́ ’вярцець, круціць, абарочваць’; ’віцца’; ’добра валодаць (зброяй, інструментам)’; ’весці гаспадарку’; ’варочаць (справамі)’, ст.-слав. врьтѣти, врътѣти ’вярцець, круціць’. Прасл. vьrtěti (аснова vьrt‑/vert‑/vort‑) мае адпаведнікі ў літ. ver̃sti, verčiù ’валіць, перакульваць’; ’ніцаваць’; ’пераўтвараць’; ’перакладаць (на іншую мову)’; ’прымушаць’, лат. vḕrst ’звяртаць (увагу)’; ’паварочваць’; ’абярнуць’, ст.-прус. wīrst ’станавіцца’, wartintабарачаць’, гоц. wairþan ’станавіцца’, лац. verto, ‑ere ’паварочваць, вярцець’ — усе ўзыходзяць да і.-е. u̯ert‑ (< u̯er‑). Гл. Праабражэнскі, 1, 77; Вальдэ, 824; Траўтман, 354; Фік, 1, 131; Торп, 397; Мюленбах-Эндзелін, 4, 566; Міклашыч, 384; Брукнер, 617; Фасмер, 1, 301; Шанскі, 1, В, 65–66; КЭСРЯ, 76; Махэк₂, 701; БЕР, 1, 212; Голуб-Копечны, 423; Младэнаў, 91; Скок, 3, 631–633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обраща́ть несов.

1. (поворачивать) паваро́чваць;

2. (устремлять, направлять) звярта́ць, накіро́ўваць;

обраща́ть внима́ние звярта́ць ува́гу;

3. (превращать) пераваро́чваць (у каго, што); ператвара́ць (у што); абарача́ць (у каго, у што);

обраща́ть просты́е дро́би в десяти́чные мат. ператвара́ць звыча́йныя дро́бы ў дзесятко́выя;

4. (склонять к чему-л.) пераваро́чваць (у што); схіля́ць (да чаго); см. обрати́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)