абара́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абара́нак абара́нкі
Р. абара́нка абара́нкаў
Д. абара́нку абара́нкам
В. абара́нак абара́нкі
Т. абара́нкам абара́нкамі
М. абара́нку абара́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абара́нак, -нка м.

1. (кренделёк) бара́нка ж., бу́блик;

2. разг. (руль) бара́нка ж.;

дзі́рка ад ~нка — ды́рка от бу́блика;

зарабі́ць на ~нкі — доста́ться на калачи́ (на оре́хи) кому;

~нкам не зава́біш — калачо́м не зама́нишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абара́нак, ‑нка, м.

1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе. Колас.

2. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў.

3. у знач. прысл. абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам.

•••

Дзірка ад абаранка гл. дзірка.

Зарабіў на абаранкі гл. зарабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абара́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Булачны выраб з заварнога пшанічнага цеста ў выглядзе кольца.

Купіць дзецям абаранкаў.

2. перан. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад.

Круціць а.

3. у знач. прысл. абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца.

Скруціцца абаранкам.

Абаранкам не завабіш каго (разм.) — ніякімі сродкамі не ўгаворыш.

Дзірка ад абаранка (разм., іран.) — нічога, пустое месца.

Зарабіць на абаранкі (разм., неадабр.) — заслужыць пакаранне за якую-н. правіннасць.

|| прым. абара́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абара́нак м Krngel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Абара́нак (БРС, КТС), польск. obarzanek, obwarzanek (да польск. obwarzony). Рус. баранка < бел. (а)баранак (цвёрдае р, параўн. польск. obarzanek) (гл. Трубачоў, Дополн., 1, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́блик абара́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абара́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абара́нка абара́нкі
Р. абара́нкі абара́нак
Д. абара́нцы абара́нкам
В. абара́нку абара́нкі
Т. абара́нкай
абара́нкаю
абара́нкамі
М. абара́нцы абара́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

су́шка

‘малы абаранак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. су́шка су́шкі
Р. су́шкі су́шак
Д. су́шцы су́шкам
В. су́шку су́шкі
Т. су́шкай
су́шкаю
су́шкамі
М. су́шцы су́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кру́чаны, -ая, -ае.

1. Зроблены скручваннем.

Кручаная пража.

К. абаранак.

2. Спіралепадобны, віты.

Кручаная лесвіца.

3. Хворы на шаленства (пра жывёл; разм.).

К. сабака.

4. перан. Заблытаны, неспакойны.

К. лёс.

Кручаная доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)