АБАЛО́НКАВАЯ ФО́РМА,

ліцейная форма разавага выкарыстання з дзвюх змацаваных рэльефных паўформаў з таўшчынёй сценак 6—10 мм. Вырабляецца на аўтам. і паўаўтам. машынах з сумесі дробнага кварцавага пяску і фенола-фармальдэгіднай парашкападобнай тэрмарэактыўнай смалы. Пры награванні смала плавіцца і абвалаквае пясчынкі, пры далейшым награванні — цвярдзее і звязвае пясок у трывалую абалонку. Паўформы змацоўваюць па фіксатарах з дапамогай скобаў, шрубцынгаў ці склейваюць. У абалонкавай форме атрымліваюць адліўкі масай да 100 кг. Расход фармовачнай сумесі ў 8—10 разоў меншы, чым пры ліцці ў пясчана-гліністыя формы.

Абалонкавая форма.

т. 1, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абало́нкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абало́нкавы абало́нкавая абало́нкавае абало́нкавыя
Р. абало́нкавага абало́нкавай
абало́нкавае
абало́нкавага абало́нкавых
Д. абало́нкаваму абало́нкавай абало́нкаваму абало́нкавым
В. абало́нкавы (неадуш.)
абало́нкавага (адуш.)
абало́нкавую абало́нкавае абало́нкавыя (неадуш.)
абало́нкавых (адуш.)
Т. абало́нкавым абало́нкавай
абало́нкаваю
абало́нкавым абало́нкавымі
М. абало́нкавым абало́нкавай абало́нкавым абало́нкавых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)