абазі́ны, ‑аў; адз. абазін, ‑а, м., абазінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. абазінкі, ‑нак; ж.

Народ, які жыве ў Карачаева-Чэркескай аўтаномнай вобласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБАЗІ́НЫ

(саманазва абаза),

народ у Карачаева-Чэркесіі і Адыгеі. 34 тыс. чал. (1989). Частка — у Турцыі. Гавораць на абазінскай мове. Вернікі пераважна мусульмане-суніты.

т. 1, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абазі́н,

гл. абазіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абазі́нка,

гл. абазіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абазі́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абазі́н абазі́ны
Р. абазі́на абазі́наў
Д. абазі́ну абазі́нам
В. абазі́на абазі́наў
Т. абазі́нам абазі́намі
М. абазі́не абазі́нах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)