абадра́цца, абдзяру́ся, абдзярэ́шся, абдзярэ́цца; абдзяро́мся, абдзераце́ся, абдзяру́цца; абдзяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аблупіцца (пра кару дрэва).

2. Пакрыцца драпінамі.

А. ў лесе.

Сцены абадраліся.

3. Знасіць вопратку, абутак (разм.).

Абадраўся хлопец зусім.

|| незак. абдзіра́цца, -а́ецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абадра́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абдзяру́ся абдзяро́мся
2-я ас. абдзярэ́шся абдзераце́ся
3-я ас. абдзярэ́цца абдзяру́цца
Прошлы час
м. абадра́ўся абадра́ліся
ж. абадра́лася
н. абадра́лася
Загадны лад
2-я ас. абдзяры́ся абдзяры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абадра́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абадра́цца сов.

1. (о коре, оболочке, обивке и т.п.) ободра́ться;

2. (получить царапины) оцара́паться;

3. (о льне и т.п.) очеса́ться;

4. разг. (обноситься) обтрепа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абадра́цца, абдзяруся, абдзярэшся, абдзярэцца; абдзяромся, абдзерацеся; зак.

1. Аблупіцца (пра кару дрэва). // Пашкодзіць скуру, пакрыць паверхню чаго‑н. драпінамі. — Пакурым, — яшчэ ўсё спакойна вырашыў Максім, — а потым усцягнем свой карабель на гэтыя клавішы. Вось толькі смала са дна абдзярэцца. Брыль.

2. Разм. Знасіць усю вопратку, абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзіра́цца гл. абадрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзе́рціся сов., см. абадра́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абдзе́рціся, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; -дзёрся, -дзёрлася; -дзяры́ся; зак.

Тое, што і абадрацца.

|| незак. абдзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обша́рпаться абшарпа́цца, абадра́цца, абдзе́рціся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поцара́паться падра́пацца, абдзе́рціся, абадра́цца; паабдзіра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшарпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знасіцца, падрацца (пра адзенне).

Абшарпалася адзенне.

2. Абнасіцца, абадрацца (пра чалавека).

Абшарпаўся за лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)