Кішка папярочная абадочная 2/411

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

абадо́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вобада, мае форму вобада.

•••

Абадочная кішка гл. кішка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

colon [ˈkəʊlən] n.

1. ling. двукро́п’е

2. anat. абадо́чная кі́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абадо́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абадо́чны абадо́чная абадо́чнае абадо́чныя
Р. абадо́чнага абадо́чнай
абадо́чнае
абадо́чнага абадо́чных
Д. абадо́чнаму абадо́чнай абадо́чнаму абадо́чным
В. абадо́чны (неадуш.)
абадо́чнага (адуш.)
абадо́чную абадо́чнае абадо́чныя (неадуш.)
абадо́чных (адуш.)
Т. абадо́чным абадо́чнай
абадо́чнаю
абадо́чным абадо́чнымі
М. абадо́чным абадо́чнай абадо́чным абадо́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ободо́чный спец. абадо́чны, абадко́вы; абе́чкавы;

ободо́чная кишка́ анат. абадо́чная кішка́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папярочна-абадочны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папярочна-абадочны папярочна-абадочная папярочна-абадочнае папярочна-абадочныя
Р. папярочна-абадочнага папярочна-абадочнай
папярочна-абадочнае
папярочна-абадочнага папярочна-абадочных
Д. папярочна-абадочнаму папярочна-абадочнай папярочна-абадочнаму папярочна-абадочным
В. папярочна-абадочны
папярочна-абадочнага
папярочна-абадочную папярочна-абадочнае папярочна-абадочныя
Т. папярочна-абадочным папярочна-абадочнай
папярочна-абадочнаю
папярочна-абадочным папярочна-абадочнымі
М. папярочна-абадочным папярочна-абадочнай папярочна-абадочным папярочна-абадочных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калі́т

(н.-лац. colitis, ад гр. kolon = абадочная кішка)

запаленне слізістай абалонкі тоўстай кішкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стра́ўнікава-абадо́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стра́ўнікава-абадо́чны стра́ўнікава-абадо́чная стра́ўнікава-абадо́чнае стра́ўнікава-абадо́чныя
Р. стра́ўнікава-абадо́чнага стра́ўнікава-абадо́чнай
стра́ўнікава-абадо́чнае
стра́ўнікава-абадо́чнага стра́ўнікава-абадо́чных
Д. стра́ўнікава-абадо́чнаму стра́ўнікава-абадо́чнай стра́ўнікава-абадо́чнаму стра́ўнікава-абадо́чным
В. стра́ўнікава-абадо́чны (неадуш.)
стра́ўнікава-абадо́чнага (адуш.)
стра́ўнікава-абадо́чную стра́ўнікава-абадо́чнае стра́ўнікава-абадо́чныя (неадуш.)
стра́ўнікава-абадо́чных (адуш.)
Т. стра́ўнікава-абадо́чным стра́ўнікава-абадо́чнай
стра́ўнікава-абадо́чнаю
стра́ўнікава-абадо́чным стра́ўнікава-абадо́чнымі
М. стра́ўнікава-абадо́чным стра́ўнікава-абадо́чнай стра́ўнікава-абадо́чным стра́ўнікава-абадо́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КІШЭ́ЧНІК,

частка стрававальнага тракту ад страўніка да задняга праходу ці клаакі (у чалавека, пазваночных, членістаногіх, кольчатых чарвей) ці страва вальная трубка (у кішачнаполасцевых круглых чарвей). У К. адбываюцца асн. працэсы ператраўлення ежы (поласцевае, прысценкавае, мембраннае і ўнутрыклетачнае страваванне) і ўсмоктвання значнай ч. пажыўных рэчываў і вады.

У чалавека і пазваночных жывёл К. падзяляецца на тонкую (дванаццаціперсная кішка, парожняя і падуздышная) і тоўстую (сляпая, абадочная, сігмападобная і прамая) кішкі. Даўж. К. ў некалькі разоў перавышае даўж цела [у чалавека ў 3—4 разы (4,5—6 м), у свінні ў 17 разоў і інш.]. К. у чалавека фарміруецца на трэцім тыдні эмбрыянальнага развіцця. Прымацаваны да задняй сценкі жывата пры дапамозе брыжэйкі. Звонку К. укрыты брушынай; сценка складаецца са слізістай абалонкі, укрытай аднаслаёвым эпітэліем, падслізістага слоя, мышачнай (забяспечвае перыстальтыку) і серознай абалонак. Слізістая абалонка тонкай кішкі мае да 150 млн. уласна залоз (крыптаў), шмат складак, да 4 млн. варсінак, мікравырасты эпітэліяльных клетак, таму паверхня слізістай абалонкі павялічваецца да 1300 м². У тоўстай кішцы ўсмоктваюцца вада, мінер. солі, фарміруюцца калавыя масы, расшчапляецца клятчатка расліннай ежы ад браджэння і гніення, выкліканага мікраарганізмамі. Кровазабеспячэнне К. адбываецца з галін брушной аорты — верхняй і ніжняй брыжэйкавых артэрый; адток венознай крыві, што ўтрымлівае прадукты ўсмоктвання, — па варотнай вене ў печань. Адток лімфы забяспечваюць капілярныя лімфатычныя сеткі варсінак (усмоктванне тлушчаў), што зліваюцца ў лімфатычныя сасуды. Дзейнасць К. рэгулюецца вегетатыўнай нервовай сістэмай.

А.​С.​Леанцюк.

т. 8, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Р мн. ‑шак; ж.

1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.

2. Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар? Крапіва.

•••

Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.

Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).

Заварот кішак гл. заварот.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).

Выматаць (усе) кішкі гл. выматаць.

Выпусціць кішкі гл. выпусціць.

Ірваць кішкі гл. ірваць.

Кішка тонка (тонкая) у каго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.

Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.

Пераесці (ад’есці) кішкі каму гл. пераесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)