абагаці́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -га́чаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць багатым, багацейшым.

А. народ.

А. мову.

2. што. Палепшыць якасць, павысіць каштоўнасць чаго-н., уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва і пад. (спец.).

А. руду.

А. глебу.

|| незак. абагача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абагачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абагачу́ абагаці́м
2-я ас. абагаці́ш абагаціце́
3-я ас. абагаці́ць абагаця́ць
Прошлы час
м. абагаці́ў абагаці́лі
ж. абагаці́ла
н. абагаці́ла
Загадны лад
2-я ас. абагаці́ абагаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абагаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагаці́ць сов., в разн. знач. обогати́ть;

а. калга́с — обогати́ть колхо́з;

а. ле́ксіку — обогати́ть ле́ксику;

а. руду́ — обогати́ть руду́;

а. гле́бу азо́там — обогати́ть по́чву азо́том

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.

Спец. Палепшыць якасць чаго‑н., зрабіць багацейшым яго змест, уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва, састаў і пад. Абагаціць руду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абагаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обогати́ть сов., в разн. знач. абагаці́ць, узбагаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагачэ́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагачаць — абагаціць і абагачацца — абагаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

1. перан. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н.

Восень азалаціла лес.

2. Шчодра ўзнагародзіць, абагаціць.

Небывалы ўраджай лёну азалаціў вяскоўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагача́ць сов., в разн. знач. обогаща́ть; см. абагаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЗОТФІКСА́ЦЫЯ (ад азот + лац. fixatio замацаванне) біялагічная, звязванне малекулярнага азоту атмасферы ў азотзмяшчальныя злучэнні. Ажыццяўляецца азотфіксавальнымі бактэрыямі (найб. актыўныя клубеньчыкавыя). Першы стабільны прадукт у выніку азотфіксацыі — аміяк, сінтэз якога каталізуе нітрагеназа. Вызначаны структура і лакалізацыя генаў азотфіксацыі. Адыгрывае важную ролю ў прыродным кругавароце азоту, абагачэнні глебы і вадаёмаў звязаным азотам. Азотфіксавальныя мікраарганізмы ў спалучэнні (сімбіёзе) з раслінамі, напр. лубінам, гарохам, вікай, могуць абагаціць 1 га глебы на 200—500 кг азоту за год.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)