абавязко́вы, -ая, -ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць.

Абавязковая пастанова.

Абавязкова (прысл.) прыйду.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае.

А. экзэмпляр.

|| наз. абавязко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абавязко́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абавязко́вы абавязко́вая абавязко́вае абавязко́выя
Р. абавязко́вага абавязко́вай
абавязко́вае
абавязко́вага абавязко́вых
Д. абавязко́ваму абавязко́вай абавязко́ваму абавязко́вым
В. абавязко́вы (неадуш.)
абавязко́вага (адуш.)
абавязко́вую абавязко́вае абавязко́выя (неадуш.)
абавязко́вых (адуш.)
Т. абавязко́вым абавязко́вай
абавязко́ваю
абавязко́вым абавязко́вымі
М. абавязко́вым абавязко́вай абавязко́вым абавязко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абавязко́вы обяза́тельный, непреме́нный;

усеагу́льнае ~вае навуча́нне — всео́бщее обяза́тельное обуче́ние;

~вая ўмо́ва — обяза́тельное (непреме́нное) усло́вие;

○ ~вая слу́жба — воен. действи́тельная слу́жба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абавязко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. □ У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспреме́нный прост., обл. абавязко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неабхо́дны, -ая, -ае.

1. Такі, без якога нельга абысціся; патрэбны.

Неабходныя рэчы.

Неабходныя інструменты.

2. Абавязковы, непазбежны.

Неабходныя меры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mandatory [ˈmændətəri] adj. fml абавязко́вы; прымусо́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шматбако́вы, -ая, -ае.

1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго-н.

Ш. дагавор.

2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю, рознабаковы.

Шматбаковая дапамога.

|| наз. шматбако́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнаарме́йскі, ‑ая, ‑ае.

Адзіны, абавязковы для ўсёй арміі. Агульнаармейская дысцыпліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнаабавязко́вы, ‑ая, ‑ае.

Абавязковы для ўсіх. Агульнаабавязковая патрэбнасць. Агульнаабавязковы этап развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)