МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР «СУЧА́СНІК».

Засн. ў 1956 як Студыя маладых акцёраў (пераважна з выпускнікоў Школы-студыі імя У.​Неміровіча-Данчанкі), з 1957 тэатр-студыя «Сучаснік», з 1964 сучасная назва. Заснавальнік і гал. рэжысёр т-ра А.​Яфрэмаў (да 1970), з 1972 гал. рэжысёр Г.​Волчак. Першы спектакль — «Вечна жывыя» В.​Розава (1956). Т-р узнік у спрэчцы з афіц. мастацтвам канца 1940 — пач. 1950-х г., выражаў настроі грамадства перыяду «адлігі». Мастацтва т-ра, заснаванае на сучаснай драматургіі, вызначалася дэмакратызмам, маральным пафасам. У далейшым т-р звярнуўся да класікі; сцэн. стыль стаў больш складаным і багатым. Сярод пастановак: «Голы кароль» Я.​Шварца (1960), «Без крыжа» паводле У.​Цендракова, «Назначэнне» А.​Валодзіна (абедзве 1963), «Звычайная гісторыя» Розава паводле І.​Ганчарова (1966), «Балалайкін і К°» С.​Міхалкова паводле М.​Салтыкова-Шчадрына (1973), «Эшалон» (1975) і «Валянцін і Валянціна» (1976) М.​Рошчына, «Дванаццатая ноч» У.​Шэкспіра (1975), «Рэвізор» М.​Гогаля (1984), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.​Олбі (1985), «Кватэра Каламбіны» Л.​Петрушэўскай (1986), «Круты маршрут» паводле Я.​Гінзбург (1989), «Пігмаліён» Б.​Шоу (1994), «Тры таварышы» А.​Гетмана паводле Э.​М.​Рэмарка (1999) і інш. У розныя гады ў т-ры працавалі і працуюць акцёры: Л.​Ахеджакава, А.​Вярцінская, В.​Гафт, А.​Даль, Н.​Дарошына, Я.​Еўсцігнееў, М.​Казакоў, І.​Кваша, Т.​Лаўрова, А.​Мягкоў, М.​Няёлава, А.​Табакоў, Л.​Талмачова, П.​Шчарбакоў і інш.; рэжысёры: Р.​Вікцюк, Кваша, Г.​Таўстаногаў, В.​Фокін, А.​Эфрас і інш.

Маскоўскі тэатр «Сучаснік».

т. 10, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

суча́снік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суча́снік суча́снікі
Р. суча́сніка суча́снікаў
Д. суча́сніку суча́снікам
В. суча́сніка суча́снікаў
Т. суча́снікам суча́снікамі
М. суча́сніку суча́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суча́снік м. совреме́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

совреме́нник суча́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

contemporary1 [kənˈtemprəri] n. суча́снік; суча́сніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

суча́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да сучаснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суча́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які жыве ў адзін і той жа час з кім-, чым-н.

Мы — сучаснікі вялікіх падзей.

|| ж. суча́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суча́снік м. Zitgenosse m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

суча́снік, ‑а, м.

Той, хто жыў ці жыве ў адзін час з кім‑н. Як і кожны малады літаратар,.. [Заранік] марыць напісаць добрую кнігу пра сваіх сучаснікаў і іх справы. Хадкевіч. Сучаснік Янкі Купалы і Якуба Коласа,.. [Бядуля] ўнёс каштоўны ўклад у развіццё культуры беларускага народа. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Сучаснік» (тэатр, Масква) 9/116

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)