«ЛЕ́ВЫЯ» І «ПРА́ВЫЯ» ў палітыцы,

традыцыйныя паліталагічныя паняцці для абазначэння 2 найб. значных паліт. плыней у большасці краін свету. Тэрміны «Л.» і «п.» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі 1789—99, калі радыкальныя і кансерватыўныя дэпутаты Канвента размяшчаліся адпаведна на лаўках з левага і правага бакоў залы пасяджэнняў. З тых часоў у зах. (еўрап.) традыцыі «левымі» называюць прыхільнікаў паліт., сац. і эканам. пераўтварэнняў у інтарэсах працоўных, прыярытэту агульнадзярж. і грамадскіх інтарэсаў над асабістымі (з 2-й пал. 19 ст. пераважна носьбітаў камуніст. і сацыяліст. ідэалогіі); «правымі» адпаведна лічаць прыхільнікаў капіталізму і захавання традыц. форм дзярж. ладу — звычайна членаў антыкамуніст. і антысацыяліст. партый і рухаў. У СССР панавала ўяўленне, што «правыя» — гэта перш за ўсё прыгнятальнікі народа, ворагі свабоды думкі і слова, а «левыя» — супрацьлеглая ім плынь прыхільнікаў вызвалення чалавека ад паліт., сац., нац. і эканам. прыгнёту. У наш час у краінах былога СССР паступова ўсталёўваецца традыц. для зах. краін падзел на «Л.» і «п.».

т. 9, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пра́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пра́вы пра́вая пра́вае пра́выя
Р. пра́вага пра́вай
пра́вае
пра́вага пра́вых
Д. пра́ваму пра́вай пра́ваму пра́вым
В. пра́вы (неадуш.)
пра́вага (адуш.)
пра́вую пра́вае пра́выя (неадуш.)
пра́вых (адуш.)
Т. пра́вым пра́вай
пра́ваю
пра́вым пра́вымі
М. пра́вым пра́вай пра́вым пра́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пра́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пра́вы пра́вая пра́вае пра́выя
Р. пра́вага пра́вай
пра́вае
пра́вага пра́вых
Д. пра́ваму пра́вай пра́ваму пра́вым
В. пра́вы (неадуш.)
пра́вага (адуш.)
пра́вую пра́вае пра́выя (неадуш.)
пра́вых (адуш.)
Т. пра́вым пра́вай
пра́ваю
пра́вым пра́вымі
М. пра́вым пра́вай пра́вым пра́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́нахадзь, -і, ж.

Спосаб конскага бегу, пры якім конь адначасова выкідвае наперад і апускае то абедзве правыя, то абедзве левыя нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́ва-пра́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ле́ва-пра́вы ле́ва-пра́вая ле́ва-пра́вае ле́ва-пра́выя
Р. ле́ва-пра́вага ле́ва-пра́вай
ле́ва-пра́вае
ле́ва-пра́вага ле́ва-пра́вых
Д. ле́ва-пра́ваму ле́ва-пра́вай ле́ва-пра́ваму ле́ва-пра́вым
В. ле́ва-пра́вы (неадуш.)
ле́ва-пра́вага (адуш.)
ле́ва-пра́вую ле́ва-пра́вае ле́ва-пра́выя (неадуш.)
ле́ва-пра́вых (адуш.)
Т. ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вай
ле́ва-пра́ваю
ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вымі
М. ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вай ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́ва-пра́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ле́ва-пра́вы ле́ва-пра́вая ле́ва-пра́вае ле́ва-пра́выя
Р. ле́ва-пра́вага ле́ва-пра́вай
ле́ва-пра́вае
ле́ва-пра́вага ле́ва-пра́вых
Д. ле́ва-пра́ваму ле́ва-пра́вай ле́ва-пра́ваму ле́ва-пра́вым
В. ле́ва-пра́вы (неадуш.)
ле́ва-пра́вага (адуш.)
ле́ва-пра́вую ле́ва-пра́вае ле́ва-пра́выя (неадуш.)
ле́ва-пра́вых (адуш.)
Т. ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вай
ле́ва-пра́ваю
ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вымі
М. ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вай ле́ва-пра́вым ле́ва-пра́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Правыя сацыялісты 8/529

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ПРА́ВЫЯ» ў палітыцы,

традыцыйнае паліталагічнае паняцце для абазначэння адной з 2 найб. значных паліт. плыней у большасці краін свету. Гл. ў арт. «Левыя» і «правыя».

т. 12, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сацыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Член сацыялістычнай партыі; паслядоўнік сацыялістычнай вучэння.

2. Прыхільнік сацыялізма (у 3 знач.). Правыя сацыялісты. Буржуазны сацыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ultrasi

мн. паліт. правыя экстрэмісты; ультра;

ultrasi podnoszą głowę — ультра (правыя) узнімаюць галаву

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)