вы́вучыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. з інф. Навучыцца, набыць веды, уменне рабіць што‑н. Вывучыцца гаварыць па-англійску. Вывучыцца плаваць.

2. за каго, на каго і без дап. Набыць спецыяльнасць, стаць адукаваным, закончыць навучанне. Вывучыцца на трактарыста, на інжынера. □ Прайшлі гады. Былы батрак вывучыўся, стаў сакратаром райкома. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акру́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Свавольны, вельмі жорсткі (пра чалавека з норавам). Дзеялася тое за прыгонам. Быў у таго пана, акрутнага і злога пана Дастаеўскага, малады музыкі. Гарэцкі.

2. Цяжкі, безвыходны. Саўка папаў у акрутнае становішча... Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ткаць, ‑тку, ‑тчаш, ‑тча; ‑тчам, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. вытчы; зак., што.

Саткаць што‑н., зрабіць тканнем. Выгнаць палатно, кросны, узор. □ Хто можа з.. [Аленаю] справіцца! Не толькі на полі! Хто танчэй і хутчэй спрадзе? А пасадзі яе за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Аддаць адно што-небудзь і атрымаць замест яго другое. Абмяняць насенне. Абмяняць кніжкі ў бібліятэцы. // Спец. За адзін тавар атрымаць іншы такой самай вартасці. Абмяняць тавар на тавар.

2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй. У гардэробе абмянялі паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абхадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак., што.

Ходзячы, пабыць у многіх месцах, абысці ўздоўж і ўпоперак што‑н. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка. За некалькі дзён абхадзіў [Лабановіч] усе ваколіцы, агледзеў дарогі і новыя мясціны, бо ў гэтым знаёмстве ёсць заўсёды нешта свежае і цікавае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарача́льнасць 1, ‑і, ж.

1. Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў.

2. Праходжанне тавараў, грошай і пад. праз абарот (у 3 знач.). Абарачальнасць абаротных сродкаў.

абарача́льнасць 2, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапа́к, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека моцнага целаскладу. Сюды ж вольным часам заходзіць і царкоўны стараста Грыгор Крэшчык, крапак-старычына гадоў за шэсцьдзесят. Колас. // Пра моцнае дрэва, звычайна пра дуб. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калама́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Лёгкая выязная павозка на рысорах. Назаўтра Антон з Сымонам у лёгкай, на рысорах, каламажцы за дзень аб’ехалі ледзь не ўсе палі калгаса. Сіняўскі. Люба з Ларысай прыехала ў двор з горада на спружыністай невялічкай, як дваім сесці, каламажцы. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. калыхаць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. калыхацца. Прывычнае вока ўлавіла лёгкае калыханне рэдкага ценю. Гартны. Прапусціў ён [Ігнась] міма сябе роту вайсковых, прасачыў за калыханнем іх вастраверхіх шапак. Чорны. На сонныя шэпты, на траў калыханне Наладжваць ліру яшчэ не пара! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́зубень, ‑бня, м.

1. Выступ, зуб на якім‑н. інструменце, прыладзе, дэталі машыны. Парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасц[ярню]. Сабаленка.

2. Абл. Рыбалоўны кручок. — А божачка ж мой, — залапатаў.. [Францкевіч], заграбаючы жменяю зазубні. — І падвойныя, і малыя, і вялікія. Во гэты на добрага шчупака. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)