Пабудавана ў 1975 (1-я чарга) у рабочым пас. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.як камбінат нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы», на базе Мікашэвіцкага радовішча будаўнічага каменю. У 1976 здадзена ў эксплуатацыю 2-я чарга, у 1977—3-я чарга. Уключае кар’ер па здабычы граніту, дыярыту, гранадыярыту і драбільна-сартавальны з-д. З 1982 ВА «Граніт», з 1995 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): друз гранітны фракцый ад 5 да 60 мм, буд. пясок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1953 у Мінску як тэхнікум. З 1999 каледж. Рыхтуе спецыялістаў для швейнай прам-сці і быт. абслугоўвання. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): фатаграфія; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; цырульніцкае мастацтва і дэкар. касметыка; машыны і апараты лёгкай прам-сці і быт. абслугоўвання; тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў. Прымаюцца асобы з базавай, сярэдняй адукацыяй, а таксама пасля заканчэння прафес.-тэхн. вучылішчаў на скарочаны тэрмін навучання. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ХАРЧО́ВЫ КАМБІНА́Т.
Засн. ў 1956 у Мінску як вучэбная база для сістэмы Бел.рэсп. саюза спажывецкіх т-ваў і быў вызначаны базавым прадпрыемствам у харч. прам-сці Белспажыўсаюза па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Мае цэхі: сокавы, кансервавы і канцэнтраванага яблычнага соку. У 1999 асартымент прадукцыі складае каля 60 назваў: пладова-ягадныя сокі, варэнні і кампоты, марынаваныя агуркі і памідоры, абедзенныя і закусачныя кансервы з агародніны, канцэнтраваны яблычны сок, моцныя спіртаваныя напіткі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІЯ ДУХО́ЎНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ.
У Мінску існавалі 2 вучылішчы, якія падпарадкоўваліся Камісіі па духоўных вучылішчах пры св. Сінодзе. Мужчынскае вучылішчазасн. ў 1834 як павятовае духоўнае 4-класнае з прыходскай 2-класнай школай пры Кацярынінскай царкве. Жаночае 7-класнае вучылішча засн. ў 1867 пры царкве Ушэсця. Выкладаліся: рус., грэч. і царк.-слав. мовы, прыродазнаўства, матэматыка, латынь, гісторыя, геаграфія, катэхізіс, царк. статут, спевы; у жаночым дадаткова выкладаліся франц. мова, дыдактыка, фізіка, касмаграфія, гігіена, музыка. Закрыты ў 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НСТЭРА (Monstera),
род кветкавых раслін сям. ароідных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць пераважна М. далікатэсную (M. deliciosa) з ядомымі пладамі са смакам ананаса.
Вечназялёныя расліны, кусты са звісаючымі паветранымі каранямі, ліяны, якія лазяць з дапамогай прыдаткавых каранёў (часта страчваюць сувязь з глебай і жывуць якэпіфіты).
Лісце буйное, скурыстае, перыстарассечанае, чаранок доўгі. Кветкі дробныя, двухполыя, сабраныя ў катах, абкружаны яйцападобным пакрывалам. Плод — ягада. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСКА́ТНЫ АРЭ́Х,
насенне з пладоў мускатніку духмянага (Myristica fragrans). Культывуюць у тропіках абодвух паўшар’яў. Плод — яйцападобная аранжава-жоўтая мясістая ягада даўж. 4—6 см. Пры выспяванні скурка і мякаць плода расшчапляюцца кальцавой верт. трэшчынай і адкрываюць цёмна-бурае насенне, часткова ўкрытае ярка-чырв. сакаўным прынасеннікам. Высушаны прынасеннік ужываецца як прыправа і наз. мускатным цветам або мацысам. Духмянае ядро пасля апрацоўкі выкарыстоўваюць у харч. і тытунёвай прам-сці, кулінарыі, медыцыне, парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРВЕ́ЖСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ цёплае паверхневае цячэнне Нарвежскага м., галіна Паўночна-Атлантычнага цячэння. Накіравана на Пн уздоўж берагоў Нарвегіі. Каля 67°паўн. ш. ад яго адгаліноўваецца Нардкапскае цячэнне, якое цячэ ў Баранцава мора; Н.ц. далей на Пн працягваецца якШпіцбергенскае цячэнне. Т-ра вады 5—7 °C зімой, 10—12 °C летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Салёнасць 34—35‰. Аказвае змякчальны ўплыў на клімат Скандынаўскага п-ва і на гідралагічныя ўмовы ўсх.ч. Нарвежскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎСІКА́Я, Наўзікая,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара феакаў (жыхароў казачнага в-ва Схерыя) Алкіноя. Паводле «Адысеі», Н., дзеянні якой накіроўвала багіня Афіна, сустрэла на беразе мора Адысея, якога напярэдадні бура выкінула на востраў феакаў. Н. накарміла і апранула Адысея, падказала яму, як прайсці да палаца Алкіноя і дамагчыся ад феакаў дапамогі ў вяртанні дадому. Паводле аднаго з міфаў, сын Адысея Тэлемах пасля смерці бацькі ажаніўся з Н. і меў ад яе сына Персептоліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ТА, Нету (Neto) Антоніу Агастынью (17.9.1922, каля г. Луанда, Ангола — 10.9.1979), дзяржаўны дзеяч Анголы, паэт. Скончыў ун-т у г. Каімбра (Партугалія, 1958). Набыў вядомасць як паэт, удзельнік руху за адраджэнне традыцыйнай афр. культуры. У 1960 арыштаваны партуг.калан. ўладамі, сасланы ў Каба-Вердэ. потым у Партугалію. адкуль у 1962 уцёк. З 1962 старшыня Народнага руху за вызваленне Анголы. узначальваў узбр. барацьбу супраць партуг. панавання ў Анголе. З 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Ангола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НДРА (Nicandra),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 1 від — Н. фізалісападобная (N. physaloides). Радзіма — Паўд. Амерыка, адкуль занесена ўсюды. Культывуецца на Беларусі, трапляецца як здзічэлая і заносная на агародах, засмечаных месцах.
Аднагадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Сцябло цвёрда-апушанае, рабрыстае, галінаванае. Лісце чаргаванае, яйцападобнае, выемчата-зубчастае. Кветкі адзіночныя, паніклыя. Вяночак званочкавы з блакітнаватым адгінам і белай трубачкай. Плод — шматнасенная сухая ягада ў пухірападобнай крылатай чашачцы. Лек., дэкар. і ядавітая расліна.