шырока... (а таксама тырана...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «шырокі» (у 1, 3, 5 і 6 знач.), напрыклад: шырокавяшчанне, шырокакалейны, шырокадаступны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяды́-тады́ ’часам, часамі, зрэдку, іншы раз, калі-нікалі’ (Сл. ПЗБ, Ск. нар. мовы). Першая частка ад заўсёды, утворана аналагічна ад тады; параўн. сяк‑так і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛЬПІНІЯ́ДА,

масавыя спартыўныя мерапрыемствы па альпінізме. Праводзіцца з вучэбнымі (абучэнне асновам альпінізму) ці спарт. (падрыхтоўка спартсменаў-разраднікаў) мэтамі. Часам прымяркоўваецца да святкавання пэўных знамянальных дат (юбілейныя альпініяды). Першая бел. альпініяда адбылася ў 1960 на Каўказе.

т. 1, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ЦЫРКАВЫ́ КАЛЕКТЫ́Ў.

Існаваў у 1959—74 у Мінску. Першая праграма паказана 11.2.1959 пры адкрыцці Мінскага цырка. У 1961 створаны новы калектыў пад назвай Беларускі цыркавы калектыў, які падрыхтаваў праграмы «Бывайце здаровы», «Красуй, Радзіма-Беларусь!».

т. 2, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

конна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да каня, коней, напр.: коннаартылерыйскі, коннаспартыўны;

2) які ажыццяўляецца з удзелам коней, напр.: коннаакрабатычны, коннабалетны, коннасувязны;

3) які мае адносіны да конегадоўлі, напр.: конназаводскі, конназаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́за, -ы, мн. -ы, фаз, ж.

1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н.

Першая ф. месяца.

Вадкая ф.

Уступіць у новую фазу развіцця.

2. Асобная група абмотак генератара (спец.).

|| прым. фа́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкло... (а таксама шкла...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да шкла, які ўтрымлівае ў сабе шкло, напр.: шклобетонны, шкловытворчасць, шкложалезабетон, шклокераміка, шклоруберойд, шклотканіна, шклоцэмент;

2) зроблены са шкла, напр.: шкловалакно, шкломазаіка, шклотавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЎТА... (ад грэч. autos сам),

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае: 1) словам «свой», «уласны» ці аснове «сама...»; 2) слову «аўтаматычны»; 3) словам «аўтамабільны», «аўтамабіль»; 4) словам «самаходны», «самарушны», напрыклад, аўтабіяграфія, аўтаблакіроўка, аўтадрызіна.

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

first person [ˌfɜ:stˈpɜ:sn] n. the first person ling. пе́ршая асо́ба (пра займеннікі і формы дзеяслова);

in the first person ад пе́ршай асо́бы;

The novel is written in the first person. Раман напісаны ад першай асобы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сацыялі́зм ’вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства; першая фаза камуністычнага грамадства’ (ТСБМ). Праз рус. социали́зм (Крукоўскі, Уплыў, 81), якое з франц. socialisme < лац. sociale ’таварыскі, грамадскі’ (ССРЛЯ, 14, 427).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)