юрыдычнае паняцце, што абазначае прававыя нормы, здапамогай якіх дзяржава ажыццяўляе ўздзеянне на грамадскія адносіны шляхам прамога і непасрэднага прававога рэгулявання. Нормы М.п. замацоўваюць формы ўласнасці, юрыд. становішча маёмасці і асоб, вызначаюць парадак стварэння і структуры дзярж. органаў, устанаўліваюць прававы статус грамадзян, асновы і межы адказнасці за правапарушэнні і г.д. Аб’ектам М.п. выступаюць маёмасныя, прац., сямейныя і інш. адносіны. Фактычны (матэрыяльны) змест адносін складае аб’ектыўную аснову, у прыдатнасці да якой нормы М.п. вызначаюць узаемныя правы і абавязкі іх удзельнікаў. Гл. таксама Працэсуальнае права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫМЕ́ТРЫЯ,
сукупнасць метадаў фіз.-хім. даследаванняў, заснаваных на вывучэнні ступені палярызацыі святла і на вярчэнні плоскасці яго палярызацыі аптычна актыўнымі рэчывамі (гл.Аптычная актыўнасць). Вымярэнні праводзяцца здапамогайпалярыметраў.
Метад вызначэння канцэнтрацыі рэчыва ў растворы, заснаваны на залежнасці ад яе вугла павароту плоскасці палярызацыі ў рэчыве, наз.цукраметрыяй. Ён з’яўляецца асн. метадам колькасных вымярэнняў у вытв-сці цукру, камфары, какаіну, нікаціну і інш. Пры вывучэнні хім. будовы і прасторавай канфігурацыі злучэнняў, механізму хім. рэакцый выкарыстоўваюць спектрапалярыметрыю, дзе выяўляецца залежнасць вугла павароту плоскасці палярызацыі ад даўжыні хвалі зыходнага святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМЕННАЯ ЗВА́РКАзварка сціснутай дугой,
зварка металаў здапамогай нізкатэмпературнай (~104К) плазмы ў асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Выконваюць пры дапамозе плазматрона. Існуюць 2 спосабы П.з.: плазменнай дугой, што ўзнікае паміж электродам плазматрона і металам, які зварваюць, і плазменным струменем, што ўзнікае паміж электродам і саплом плазматрона. Для ўтварэння плазмы выкарыстоўваюць інертныя газы (пры зварцы каляровых металаў) ці вуглякіслы газ (пры зварцы сталі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭКЦЫЯНІ́ЗМ (ад пратэкцыя),
эканамічная і прававая палітыка дзяржавы, накіраваная на ахову нац. эканомікі ад замежнай канкурэнцыі. Рэалізуецца здапамогайфін. заахвочвання айч. прам-сці, стымулявання экспарту, абмежавання імпарту. Для ранніх стадый капіталізму быў характэрны «абарончы» П. (ахова нац. галін прам-сці), для сучаснага этапу — «наступальны» П. (абарона найб. развітых, высокаманапалізаваных галін прам-сці, заваяванне знешніх рынкаў шляхам экспарту капіталу, дэмпінгу і інш.). Развіццё інтэграцыйных працэсаў абумовіла з’яўленне калект. П. — узгодненай эканам. палітыкі групы дзяржаў, якая праводзіцца ў інтарэсах іх нац. гаспадарак. Тэрмін «П.» абазначае таксама сістэму пратэкцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАПТЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ, карты надвор’я,
геаграфічныя карты, на якія лічбамі і ўмоўнымі знакамі наносяць вынікі адначасовых назіранняў за надвор’ем, а таксама даныя сінаптычнага аналізу. Адрозніваюць С.к. прыземныя (складаюцца паводле наземных сінаптычных назіранняў) і вышынныя (паводле аэралагічных назіранняў у атмасферы); складаюцца таксама прагнозныя С.к., якія адлюстроўваюць магчымае поле ціску, т-ры, ападкі і інш. з’явы надвор’я на вызначаны тэрмін. На С.к. праводзяць ізабары, пазначаюць размяшчэнне цыклонаў і антыцыклонаў, атмасферных франтоў, зоны ападкаў, туманаў і інш.Здапамогай С.к. праводзяцца даследаванні атмасферных працэсаў (сінаптычны аналіз) і прагноз надвор’я. Гл. таксама Сінаптычная метэаралогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАНІ́РАВАННЕў тэхніцы,
кіравальнае прасторавае перамяшчэнне (паводле пэўнага закону) светлавога пучка, пучка электронаў, напрамку максімуму выпрамянення (прыёму) антэны і інш., пры якім паслядоўна «праглядаецца» зададзеная зона прасторы ці паверхні назіранага аб’екта.
Ажыццяўляецца мех. (напр., вуглавым перамяшчэннем выпрамяняльнай сістэмы) ці немех. метадамі — эл. кіраваннем элементамі выпрамяняльніка ці ўласцівасцямі асяроддзя, дзе распаўсюджваецца прамень (пучок). С. пучка зараджаных часціц выконваецца ўздзеяннем на яго пераменным эл. або магн. полем. С. плоскіх відарысаў (тэксту, чарцяжоў, рысункаў і інш.) выконваецца здапамогай сканера. Выкарыстоўваецца ў электронна-прамянёвых прыладах, растравых мікраскопах, сістэмах аптычнай апрацоўкі інфармацыі, радыёлакацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ВЯЗІ МЕХАНІ́ЧНЫЯ,
абмежаванні, якія накладваюцца на становішча або рух мех. сістэмы. Звычайна выяўляюцца здапамогай якіх-н. цел (напр., троса ці стрыжня, на якіх падвешаны груз; паверхні, па якой рухаецца цела; шарніраў, што звязваюць звёны механізмаў; падшыпнікаў). С.м., якія накладваюць абмежаванні толькі на становішчы (або перамяшчэнні за час руху), наз.геаметрычнымі; С.м., якія накладваюць абмежаванні і на скорасці пунктаў сістэмы, — кінематычнымі. С.м., для якіх сума элементарных работ усіх рэакцый сувязей на кожным магчымым перамяшчэнні сістэмы роўная нулю, наз.ідэальнымі (напр., ідэальна гладкая паверхня, на якой адсутнічае трэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКАГРА́ФІЯ (ад цынк + ...графія),
спосаб вырабу рэльефных друкарскіх форм высокага друку (клішэ) здапамогай фотахім. працэсаў.
Негатыў (дыяпазітыў) відарыса капіруюць на пакрытую святлоадчувальным слоем цынкавую (часам медную або латунную) пласціну, паверхню якой потым апрацоўваюць траўленнем кіслатой у прагальных участках выявы для атрымання рэльефных друкавальных элементаў. Пры электрагравіраванні растравых і штрыхавых клішэ выкарыстоўваюць электронна-мех. гравіравальныя аўтаматы. Спосаб Ц. прапанаваны ў 1850 Ф.Жыло (Францыя), удасканалены ў 1862 Г.Джэймсам (Вялікабрытанія). Спосаб электрагравіравання з’явіўся ў 1950-я г. Ц. наз. таксама адпаведны ўчастак або цэх паліграф. прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧУ́МНЫ БУНТ»,
паўстанне ў Маскве ў вер. 1771 у час эпідэміі чумы. Малаэфектыўныя проціэпідэмічныя захады ўлад (прымусовыя каранціны, знішчэнне заражанай асабістай маёмасці) выклікалі неразуменне, страх і незадаволенасць насельніцтва. Каб прадухіліць новую ўспышку масавага заражэння, маскоўскі архіепіскап Амбросій спрабаваў здапамогайвайск. каманды перашкодзіць шматтысячным натоўпам збірацца каля «цудатворнага» абраза Варварскай брамы. У адказ 26 вер. пачалося паўстанне рамеснікаў, рабочых мануфактур, дваровых людзей, аброчных сялян і інш.: разгромлены каранцінныя заставы, забіты Амбросій. «Ч.б.» падаўлены войскамі: 4 чал. павешаны, 173 пакараны бізунамі і сасланы на катаргу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКЕ́Р (Necker) Жак (30.9.1732, Жэнева — 9.4.1804),
французскі дзярж. дзеяч, фінансіст. Бацька франц. пісьменніцы А.Л. Ж. дэ Сталь. З 1747 у Парыжы, працаваў у банку, разбагацеў здапамогай умелых фін. аперацый. Аўтар твораў па эканам. пытаннях, накіраваных супраць сістэмы поглядаў фізіякратаў. Абгрунтаваў неабходнасць дзярж. рэгулявання хлебнага гандлю. З 1776 дырэктар каралеўскай казны, у 1777—81, 1788—90 (з перапынкамі) міністр фінансаў. Імкнуўся пераадолець фін. крызіс дзяржавы частковымі рэформамі (абмежаванне выдаткаў двара, некат. пераўтварэнні ў сістэме збору падаткаў, кантроль над расходаваннем дзярж. сродкаў і інш.). Адыграў вял. ролю ў падрыхтоўцы Ген. штатаў 1789 і наданні 3-му саслоўю двайнога прадстаўніцтва. З 1790 у адстаўцы.