МАСКАЛЕ́НКА (Якаў Раманавіч) (2.3.1922, в.Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 18.3.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мазырскае педвучылішча (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942—43 у 2-й Калінкавіцкай партыз. брыгадзе, з чэрв. 1944 на фронце. Радавы М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час дэсантнай аперацыі пры вызваленні Пінска. Пасля вайны на прафсаюзнай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВАЕ́ННАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАімя М.І.Калініна.
Засн. ў 1937 на базе Аб’яднанай беларускай вайсковай школы імя ЦВКБССР у сувязі з тэхн. пераўзбраеннем і рэфармаваннем Чырв. Арміі. Рыхтавала кадры каманднага саставу. Тэрмін навучання 2 і 3 гады. Выпускнікам прысвойвалася званне лейтэнанта. З 1940 Мінскае пях. вучылішча імя М.І.Калініна. У чэрв. 1941 эвакуіравана. Пасля вайны не аднаўлялася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛЁТ,
раптоўнае нападзенне дыверсійна-разведвальных груп, партызан і інш., а таксама авіяцыі, артылерыі на аб’екты праціўніка. Шырока выкарыстоўваліся ў час 2-й сусв.вайны. У тактыцы дзеянняў бел. партызан у Вял Айч. вайну пераважалі Н. на ням.-фаш гарнізоны, чыг. станцыі, масты, эшалоны, абозы і інш. У сучасных умовах агнявыя Н. ажыццяўляе артылерыя, ваен.-паветр. авіяцыя, у т. л. з выкарыстаннем высокадакладнай зброі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Фёдар Пракопавіч) (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТАРЖЫ́ЦКІ (Браніслаў Іосіфавіч) (30.12.1894, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 17.4.1969),
генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1913. Удзельнік грамадз.вайны 1918—21, потым у войсках Бел., Маскоўскай ваен. акруг, выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. У 1944—57 у Войску Польскім.
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Разлік гарматы на чале з сяржантам П. 21.12.1943 каля в. Дуброва Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. ўступіў у бой з 27 варожымі танкамі, знішчыў 5, 2 з іх асабіста П. Пасля вайны настаўнік у школе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́МЕНАЎ (Васіль Васілевіч) (н. 27.3.1954, г. Віцебск),
Герой Сав. Саюза (1984). Скончыў Разанскае вышэйшае паветр.-дэсантнае каманднае вучылішча (1975), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987). З 1971 у Сав. Арміі. Камандзір батальёна парашутна-дэсантнага палка маёр П. вызначыўся ў час вайны ў Афганістане 1979—89 у кастр. 1983 у разгроме буйной групоўкі душманаў. З 1991 у штабе паветр.-дэсантных войск арміі Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖЭЎ,
горад, цэнтр раёна ў Цвярской вобл., у Расіі, на р. Волга. Размешчаны на ўскраіне Валдайскага ўзв. Вядомы з 11 ст. 70,4 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, льноперапр., харч.; з-ды: аўтатрактарнага эл. абсталявання, дрэнажных труб, эл.-мех.; камбінаты: мэблевы, нярудны (вытв-сць даламітавай мукі), жакардавага ткацтва; ільночасальная ф-ка. Музеі: краязнаўчы, Вял.Айч.вайны. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУСЁЎ (Андрэй Фёдаравіч) (5.10.1908, в. Высокае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.5.1965),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, мінамётчык. Вызначыўся ў кастр. 1943 у баях на тэр. Лоеўскага р-на, дзе першы з роты фарсіраваў Дняпро, у баі за плацдарм удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка, чым забяспечыў пераправу інш. падраздзяленняў. Пасля вайны старшыня калгаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (14.1.1918, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 15.11.1996),
Герой Сав. Саюза (1943). Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў 1943 у час разведкі абароны праціўніка ў раёне Кіева, калі з групай байцоў выявіў агнявыя кропкі ворага, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведданыя для камандавання дывізіі.