замілава́льны, -ая, -ае.

Які выклікае або выражае замілаванне.

Замілавальнае дзіця.

Замілавальная ўсмешка.

|| наз. замілава́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каласі́сты, -ая, -ае.

3 мноствам каласоў або з буйным калоссем.

Каласістая пшаніца.

|| наз. каласі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калдо́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Выбоіна, яма на дарозе; паглыбленне або ўпадзіна на дне вадаёма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кант², -а, М ка́нце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Пахвальнае песнапенне ўрачыстага царкоўнага або свецкага зместу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збянтэ́жаны, -ая, -ае.

Разгублены, атарапелы або які выражае разгубленасць, атарапеласць.

З. выгляд.

|| наз. збянтэ́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Дачаснае адвольнае або штучнае наўмыснае спыненне цяжарнасці, спарон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Дзеяч або прыхільнік гуманізму.

|| прым. гумані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухто́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Твор або збор твораў у двух тамах.

Д.

Максіма Багдановіча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джэм, -у, м.

Варэнне з садавіны або ягад у выглядзе густога жэле.

|| прым. джэ́мавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыялекты́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або выраз якога-н. дыялекту, ужытыя ў літаратурнай мове.