бел. спартсменка (веславанне акадэмічнае). Засл. майстар спорту СССРпаакад. веславанні (1980), майстар спорту СССРпа плаванні (1973). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіёнка свету сярод юніёраў (1978, Бялград) на двойцы парнай на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіёнка XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на двойцы парнай (1000 м), бронз. прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія), на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м). Чэмпіёнка свету (1981, г. Мюнхен, Германія; 1982, г. Люцэрн, Швейцарыя; 1983, г. Дуйсбург, Германія) на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м). Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1985, Бельгія; 1990, Аўстралія; 1991, Вена) на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1978, г. Окленд, Новая Зеландыя) на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м). Чэмпіёнка Спартакіяд народаў СССР [1979; 1983, Масква — на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м); 1991, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — на двойцы парнай (2000 м) і на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м)], бронз. прызёр (1983, Масква) на двойцы парнай (1000 м). 15-разовая чэмпіёнка СССР (1977—85, 1989—91) на двойцы парнай і на чацвёрцы парнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАХІ́МІЯ,
раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь паміж эл. і хім. з’явамі, заканамернасці ператварэння эл. энергіі ў хім. і адваротныя працэсы. Тэарэтычная Э. вывучае прыроду электралітаў і іх электраправоднасць, электрахім. раўнавагу на мяжы электрода з растворам, скорасці электрахім. рэакцый, мембранныя працэсы і раўнавагу на мяжы дзвюх іонных сістэм.Дастасавальная Э. распрацоўвае навук. асновы тэхналогіі электрахім. вытв-сцей з мэтай стварэння аптымальных умоў для правядзення электролізу і работы хім. крыніц.
Сістэматычныя даследаванні па Э. сталі праводзіцца пасля стварэння ў 1800 А.Вольтам першай крыніцы пастаяннага току. Пазней даследаванні вяліся ў 2 асн. кірунках: вызначэнне прычыны і механізма ўзнікнення эрсгальванічных элементаў; вызначэнне ўплыву эл. току на растворы к-т і солей. З адкрыццём законаў электролізу (гл.Фарадэя законы) Э. стала навук. дысцыплінай. Яе развіццю спрыялі стварэнне тэорыі электралітычнай дысацыяцыі і тэорыя, паводле якой крыніцай эл. энергіі ў гальванічным элеменце з’яўляецца энергія хім. рэакцыі.
На Беларусі даследаванні па Э. вядуцца ў НДІ і на кафедры фіз. хіміі ВНУ, у БДУ і інш.
Літ.:
Судариков С.А. Введение в электрохимическую термодинамику гальванических элементов. Мн., 1973;
Электрохимия: Прошедшие 30 и будущие 30 лет: Пер. с англ.М., 1982;
Дамаскин Б.Б., Петрий О.А. Электрохимия. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА,
1) адходы спіртавой прам-сці, якія атрымліваюць пры перапрацоўцы бульбы, збожжа, патакі; корм для с.-г. жывёл. Брага — рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт. Свежая брага — вадзяністы (88—95% вады) з кіслай рэакцыяй (pH 4,2—5) хуткапсавальны корм. Найб. каштоўная хлебная брага. Для доўгага захоўвання брагу сіласуюць і сушаць. Свежую і сіласаваную выкарыстоўваюць на корм пераважна буйн. раг. жывёле, сушаную — усёй с.-г. жывёле.
2) Старадаўні слабаалкагольны (1,5—3% па масе) напітак усх. славян; бражка. Робяць з аржанога, ячменнага, прасянога соладу з цукрам, хмелем, часам з мёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Джэймс Гаральд (11.3.1916, г. Хадэрсфілд, Вялікабрытанія — 24.5.1995), дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т, з 1937 выкладаў там эканоміку. У 1940—44 ва ўрадавым апараце, з 1945 чл. парламента, у 1947—51 міністр гандлю. З 1952 чл. выканкома, з 1963 лідэр Лейбарысцкай партыі. Прэм’ер-міністр у 1964—70 і 1974—76. Эканам. праграма Вільсана — жорсткія абмежавальныя меры для выхаду зфін. крызісу, дэвальвацыя фунта і інш. Пры Вільсане Вялікабрытанія ўступіла ў ЕЭС, узмацніла сувязі зНАТО. Пасля трэцяй перамогі на выбарах 1976 нечакана пайшоў у адстаўку. Працы паэканам. пытаннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁЕВА Вера Паўлаўна (н. 10.8.1926. в. Горкі Цвярской вобл., Расія),
бел. фізіёлаг раслін. Д-рбіял.н. (1974), праф. (1990). Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію (1949). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні фізіёлага-біяхім. асноў накіраванай рэгуляцыі росту і развіцця раслін з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў (гербіцыдаў, рэтардантаў, стымулятараў).
Тв.:
Физиология устойчивости сортов растений к гербицидам и ретардантам. Мн., 1976 (разам зЗ.І.Шэлег);
Ретарданты — регуляторы роста растений. Мн., 1980;
Избирательное действие химических регуляторов роста на растения: Физиол. основы. МН., 1988 (разам зЗ.І.Шэлег і Н.В.Санько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖМО́ЙДЗЯК Расціслаў Афанасьевіч (н. 24.12.1936, в. Яжона Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. географ, картограф. Праф. (1989). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1961 у БДУ (з 1980 заг. кафедры геадэзіі і картаграфіі, з 1983 дэкан геагр. ф-та, з 1992 навук. кіраўнік Лабараторыі комплекснага картаграфавання БДУ). Навук. працы па тапаграфіі і картаграфіі, картаграфаванні с.-г. вытворчасці і насельніцтва, старшыня рэдкалегіі «Атласа БССР» (1990).
Тв.:
Экономическая картография. Мн., 1973 (разам з В.Я.Крышчановічам);
Полевая практика по топографии с основами геодезии. Мн., 1987 (разам з Б.А.Мядзведзевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́ВІЧ Максім Аляксандравіч (н. 21.10.1958, Мінск),
бел. пісьменнік. Сын А.Махнача. Скончыў БПІ (1980). Працаваў у час. «Бярозка», з 1995 — у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Белтэлерадыёкампаніі. Друкуецца з 1985. Аўтар дэтэктыўнай аповесці «Сцэнарый смерці» (1991), трылера «Каханка д’ябла» (1992, з М.Шайбаком), зб. аповесцей і навел «Мяжа па даляглядзе» (1994), пераказу Бібліі для дзяцей (1995, з Шайбаком), п’ес «Vita brevis, або Нагавіцы святога Георгія» (паст. 1993), «Чорны квадрат» (паст. 1995; абедзве з Шайбаком), сцэнарыяў маст. тэлефільмаў «У чаканні» (1995), «Апошняя роля» (1997, з У.Сцепаненкам) і дакумент. фільмаў. Творы К. вызначаюцца наватарскімі пошукамі, адметнай стылістыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НІН (Cronin) Джэймс Уотсан (н. 29.9.1931, г. Чыкага, ЗША),
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967) і Нац.АН ЗША (1970). Скончыў Чыкагскі ун-т (1953). З 1955 у Брукхейвенскай нац. лабараторыі, з 1958 у Прынстанскім (з 1964 праф.), з 1971 у Чыкагскім ун-тах. Навук. працы паядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў, астрафізіцы высокіх энергій. Вывучаў распады гіперонаў; удасканаліў іскравую камеру, адным з першых выкарыстаў яе як дэтэктар часціц. Эксперыментальна выявіў парушэнне CP-інварыянтнасці пры распадзе нейтральнага К-мезона (1964). Нобелеўская прэмія 1980 (разам з В.Фітчам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МНІЮ КАРБІ́Д, карбарунд,
хімічнае злучэнне крэмнію з вугляродам, SiC.
Бясколерныя крышталі з алмазным бляскам (пры наяўнасці прымесей мае зялёны, цёмна-шэры ці чорны колер). Тугаплаўкі (tпл 2830 °C, плавіцца з раскладаннем); па цвёрдасці саступае толькі алмазу і карбіду бору; паўправаднік. Хімічна ўстойлівы: не ўзаемадзейнічае з к-тамі (акрамя канцэнтраваных плавікавай і азотнай), растворамі шчолачаў. Атрымліваюць узаемадзеяннем дыаксіду крэмнію з вугалем пры 1600—2800 °C, крэмнію з вугляродам пры т-ры вышэй за 1150 °C. Выкарыстоўваюць як абразіўны матэрыял для шліфавальных кругоў, брускоў, як кампанент вогнетрывалых матэрыялаў, для вырабу варыстараў, паўправадніковых дыёдаў і фотадыёдаў.
французскі гісторык і філолаг, кітаязнавец, спецыяліст па мовах і гісторыі краін Індакітая. Сын Г.К.Ш.Масперо. З 1908 выкладчык, з 1911 праф.Франц. школы Д. Усходу ў г. Ханой (В’етнам), з 1920 праф.кіт. мовы і л-ры Калеж дэ Франс у Парыжы. З 1935 чл., з 1944 прэзідэнт франц. Акадэміі надпісаў. Аўтар больш як 150 прац, прысвечаных Кітаю і Індакітаю, у т. л.кн. «Старажытны Кітай» (1927, ахоплівае гісторыю і культуру Кітая з 12 да 3 ст. да н.э.), «Кітайская мова» (1931). Загінуў у лагеры смерці Бухенвальд.