мультыпліка́тар, ‑а, м.
Спец.
1. Фотакамера з некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова многа здымкаў з аднаго і таго ж прадмета, а таксама прылада для размножвання копій.
2. Спецыяліст па мультыплікацыі.
[Лат. multiplicator — памнажаючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нітрава́нне, ‑я, н.
Спец.
1. Хімічная рэакцыя замяшчэння вадароду нітрагрупай у арганічных злучэннях. Нітраванне цэлюлозы.
2. Хіміка-тэрмічная апрацоўка паверхні сталёвых і тытанавых вырабаў з мэтай надаць ёй высокую цвёрдасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак. што.
Спец.
1. зак. Правесці нітраванне (у 1 знач.).
2. зак. і незак. Зрабіць (рабіць) нітраванне (у 2 знач.); падвергнуць (падвяргаць) уздзеянню нітрыту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераахаладжэ́нне, ‑я, н.
Занадта моцнае ахаладжэнне. // Спец. Ахаладжэнне вадкасцей ніжэй тэмпературы замярзання (без пераходу іх у цвёрды стан), а пары і газаў — ніжэй тэмпературы кандэнсацыі (без пераходу ў вадкі стан).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Спец.
1. Збудаванне, пераважна ступеньчатае, для рэгулявання руху вады ў каналах з нахіленым дном.
2. Розніца паміж верхнім і ніжнім узроўнем (вады, тэмпературы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.
Спец.
1. Апавясціць (апавяшчаць) аб чым‑н. нотай якую‑н. дзяржаву, дыпламатычнае ведамства і пад.
2. Паведаміць (паведамляць) аб апратэставанні вэксаля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерва́цыя, ‑і, ж.
1. Спец. Размеркаванне жылак на пласцінках лісцяў і крылах насякомых; жылкаванне.
2. Уст. Нервовае расстройства. Бацька змоўк, анямеў, толькі калаціўся ад нервацыі дробненька, як у трасцы... Гарэцкі.
[Фр. nervation — размеркаванне жылак у лістах.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праві́дла, ‑а, н.
Спец. Прылада, пераважна драўляная, якая служыць для выпроствання, выраўноўвання чаго‑н. // Прылада ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты або іншы абутак для захавання яго формы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Пункт нябеснай сферы, з якога быццам выходзяць бачныя шляхі метэораў і які ўстанаўліваецца мысленным прадаўжэннем шляхоў метэораў у адваротным напрамку да ілюзорнага перасячэння іх.
[Ад лац. radians, radiantis — які выпрамяняе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскамандзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які мае адносіны да раскамандзіроўкі, прызначаны для яе. Раскамандзіровачны пакой.
2. у знач. наз. раскамандзіро́вачная, ‑ай, ж. Разм. Тое, што і раскамандзіроўка (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)