Нары́йніца ’эпітэт свінні і мянушка неахайнай жанчыны’ (Кліх). Відаць, да нарыць (гл. рыць); назва ўтворана, магчыма, з мэтай ахоўнай магіі, параўн. рыкання, рыкуха, рыкёля (пра карову) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ная́дрыцца ’набухнуць’ (Сл. ПЗБ), рус. наядриться ’нарваць, успухнуць; выспець, наліцца (пра збожжа)’, польск. najędrznieć ’набухнуць; наліцца’, серб.-харв. najedparu ’наліцца’, макед. najadpu ’наліцца, напоўніцца сокам’. Да ядрыцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наі́граны, найгра́ныпра яйцо з зародкам’ (стаўб., Нар. сл.; нараўл., Мат. Гом.). На базе эўфемізма іграць, параўн. тураўск. певень с курой грае (= апладняе яе). Параўн. таксама награ́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́тшта ’вельмі многа, мноства’ (Шат., Жд. 1), нётшто ’многа’ (Жд. 1). Відаць, з нет (гл.) і што, параўн. до нет, на нетпра вышэйшую ступень чаго-небудзь’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асяні́ць ’нечакана ўзнікнуць (пра думку)’. Магчыма, з стараславянскай праз старарускую ці рускую. Стараславянскае слова ўтворана ад сѣнь ’цень’ (гл. сенцы) са значэннем ’пакрыць ценню’, ’прыкрыць, захаваць’ > ’сайсці звыш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашу́драны, ошу́драны ’многа, але дрэнна апрануты’ (лельч., Цыхун, вусн. паведамл.), укр. жытом. о̂шу́драні ’вылінялы’ (пра птушак) (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Відаць, звязана з шудравы ’не гладкі, шурпаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́яцца ’здзекавацца’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). Укр. коїти ’рабіць штосьці нядобрае’, коїтися ’адбывацца (пра штосьці нядобрае)’, польск. koić się ’тс’. Магчыма, да чын (гл.) (ЕСУМ, 2, 501–502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пась ’пашча’ (шум., Сл. ПЗБ). З формы пасць (гл.) < прасл. pasťb < pad‑tь < ipasti, padę — гл. пасці і, у якой сʼц’ > сʼс’ (пра гэта гл. Карскі, 1, 360).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашы́цца ’пабегчы’, ’падлезці’, ’панамятацца (пра снег)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Укр. поши́тися ’лезці, праслізгваць, нырнуць’, польск. pomknąć ’паімчацца’, ’убіцца, зашыцца паміж чым-н.’ Да па‑ і шыць, шы́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранда́к ’саматканая суконная ў клетачкі спадніца’ (пух., Мат. дыял. канф.). Значэнне слова адназначна сведчыць пра зыходнае андарак (гл.), трансфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі, магчыма, пад уплывам рабак2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)