дра́га, -і, ДМ дра́зе, мн. -і, драг, ж.

1. Плывучая землечарпальная машына, прызначаная для здабычы карысных выкапняў з дна вадаёма, а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.

2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, што жывуць на дне вадаёмаў.

|| прым. дра́жны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак.

1. гл. грузіць.

2. перан., каго-што. Запоўніць работай, даць работу ў патрэбнай колькасці.

З. трактары на поўную змену.

З. выкладчыка.

|| незак. загружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.; да 1 знач.спец.).

|| наз. загру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; незак., што.

Апрацоўваць што-н. нагрэтым да вадкага стану металам, металічным сплавам для злучэння, змацавання.

П. вядро.

|| наз. пая́нне, -я, н. і па́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (спец.).

|| прым. пая́льны, -ая, -ае.

Паяльная лямпа (пераносная награвальная гарэлка для паяння, распайвання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

планшэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Плоская сумка з празрыстым верхам, у якой носяць карты.

2. Дошчачка на трох ножках, на якой умацоўваецца карта ці лінееная папера для здымкі мясцовасці (спец.).

3. Від камп’ютара, звычайна без клавіятуры, з сэнсарным уводам.

|| прым. планшэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праго́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць на пашу жывёлу.

2. Доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.

3. Рэжысёрскі прагляд усяго спектакля на працягу адной рэпетыцыі (спец.).

|| прым. праго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праяві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што.

1. Робячы што-н., выявіць наяўнасць якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

П. назіральнасць.

П. клопат.

П. сябе (выявіць свае магчымасці).

2. Апрацаваўшы хімічна, зрабіць бачным адлюстраванне сфатаграфаванага прадмета (спец.).

П. плёнку.

|| незак. праяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. праяўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.

2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спец.).

3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў.

П. ў двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыка́л², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. У матэматыцы: знак (^), які абазначае здабыванне кораня з ліку або матэматычнага выразу, што стаіць пад гэтым знакам.

2. Устойлівая група атамаў у малекуле, якая мае няспараны электрон і здольная пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. гл. развязаць.

2. Збудаванне на аўтамабільных дарогах, якое дазваляе транспарту бесперапынна рухацца ў розных напрамках.

Пабудаваць новую развязку.

3. Заключны эпізод, які завяршае развіццё сюжэта мастацкага твора; вырашэнне канфлікту ў літаратурным творы (спец.).

Нечаканая р. рамана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расо́л -у, м.

1. Салёная вада з прыправамі для засолкі, вымочвання харчовых прадуктаў.

2. Вадкасць, насычаная сокамі засоленых у ёй прадуктаў.

Капуста з расолам.

3. Моцна насычаная солямі прыродная вада.

4. Водны раствор солей, які прымяняецца ў тэхніцы (спец.).

|| прым. расо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)