забінтава́ць гл. бінтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забіра́нне гл. забраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забіра́цца гл. забрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забіра́ць гл. забраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забі́цца¹, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак.

1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць.

З. пры падзенні.

2. Забрацца, схавацца куды-н. (разм.).

З. ў куток.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закупорыцца, засмеціцца.

Труба забілася пяском.

|| незак. забіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забі́цца², -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак.

Пачаць біцца.

Сэрца забілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забі́ць¹, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі; -бі́ты; зак.

1. каго (што). Пазбавіць жыцця або змучыць пабоямі.

З. з ружжа.

Пагражаць з.

З. да паўсмерці.

2. перан., каго (што). Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца.

З. чалавека маральна.

3. каго (што). Зарэзаць, закалоць на бойні ці на прамысловым паляванні (спец.).

З. свінню на сала.

З. звера.

4. што. Убіць глыбока, да канца; увагнаць.

З. цвік у сцяну.

5. што. Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць куды-н.

З. гол (загнаць мяч у вароты). З. шар у лузу (на більярдзе).

6. што. Закрыць наглуха, прыбіўшы дошкі і пад.

З. вокны дошкамі.

7. што. Напоўніць да канца чым-н.; закупорыць.

Пясок забіў трубу.

8. зак. да забіваць (у 3 знач.).

Забіць галаву каму чым (разм.) — абцяжарыць памяць чым-н. непатрэбным.

Хоць забі (разм.) — пра немагчымасць што-н. зрабіць.

|| незак. забіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. забо́й, -ю, м. (да 3 знач.).

З. жывёлы.

|| прым. забо́йны, -ая, -ае (паводле 3 знач.; спец.).

З. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забі́ць², -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; зак.

Пачаць біць (у 1 і 2 знач.).

Забілі бубны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забія́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -я́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -бія́к (разм.).

Той, хто любіць распачынаць бойкі, буян, задзіра.

|| прым. забія́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заблішча́ць і заблішчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; зак.

Пачаць блішчаць, блішчэць.

Метал заблішчаў на сонцы.

На вачах заблішчэлі слёзы.

Толькі пяткі заблішчэлі — пра вельмі хуткі бег.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)