Засн. ў 1952 у г. Мазыр на базе Мазырскага настаўніцкага інстытута. Імя Крупскай прысвоена ў 1964. У 1998/99 навуч.г. 5,5 тыс. студэнтаў; ф-ты: фізіка-матэм., філал., педагогікі і методыкі пач. навучання, агульнатэхн. дысцыплін і фізікі, абслуговай працы, інжынерна-пед., даінстытуцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1992; з 1993 працуе н.-д. Сектар. Мае музеі гісторыі ін-та і гісторыі тэхн. творчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАЛІГРАФІ́ЧНЫ КАМБІНА́Т, Мінскае вытворчае паліграфічнае аб’яднанне імя Я.Коласа. Буд-ва пачата ў 1953 у Мінску. У 1956 выпусціў першую кнігу. З 1981 у складзе вытв.паліграф. аб’яднання імя Я.Коласа. Кааперуецца з Мінскай фабрыкай каляровага друку. Тыраж выпушчаных кніг і брашур больш за 30 млн.экз. (1997). Асн. прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.
Да арт.Мінскі паліграфічны камбінат. Пераплётны цэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЮКО́Ў Георгій Мікалаевіч (н. 1.1.1922, Масква),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЯ́КІНА Таццяна Аляксееўна (н. 12.1.1951, Кіеў),
украінская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Кіеўскае харэагр. вучылішча (1969). З 1967 ва Украінскім т-ры оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі. Яе танец адметны віртуознасцю, класічнай чысцінёй ліній. Выканаўца вядучых партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Маўка («Лясная песня» М.Скарульскага) і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХЛО́ПКАЎ Мікалай Пятровіч (15.5.1900, г. Іркуцк — 8.1.1967),
рускі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1948). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1923 акцёр Т-раімя У.Меерхольда. З 1930 узначальваў Рэалістычны т-р, з 1938 рэж. і акцёр т-раімя Я.Вахтангава. У 1943—66 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра драмы (з 1954 т-рімя У.Маякоўскага). Яго спектаклі вызначаліся яскравай тэатральнасцю, публіцыстычнасцю, манументальнасцю, шырокім выкарыстаннем умоўнасці і сінт. сродкаў выразнасці, пошукамі новых тэатр. формаў. Сярод пастановак: «Арыстакраты» М.Пагодзіна (1935), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1954), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Медэя» Эўрыпіда (1961). Акцёрскае мастацтва Ахлопкава адметнае спалучэннем арганічнасці пачуццяў з экспрэсіўнай выразнасцю вобраза. Здымаўся ў кіно: Васіль Буслаеў («Аляксандр Неўскі»), камісар Вараб’ёў («Аповесць пра сапраўднага чалавека»), Батманаў («Далёка ад Масквы») і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949 (двойчы), 1951 (двойчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Любата́, любута́, любота́ ’тое, што люба, што выклікае прыемнае ўражанне, захапленне’, ’асалода, прыемнасць’, ’прыгожасць, прывабнасць’, ’раскоша, хараство’ (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., ТС, Ян.; міёр., З нар. сл.; КЭС, лаг.; брасл., карэліц., Сл. ПЗБ), ’добра’ (калінк., З нар. сл.). Укр.любота́ ’асалода, задавальненне’, рус.любота, серб.-харв.љу̀ботан ’чалавечны’, уласнае імяLjubota. Прасл.lʼubota (Трубачоў, Эт. сл., 15, 179).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падкузьмі́ць ’паставіць у няёмкае становішча, падкусіць’ (ТСБМ, Нас.). Рус.подкузьми́ть ’тс’. Ад уласнага імяКузьма (параўн. яшчэ рус.объего́рить ’тс’ < Егор). Першапачаткова ’псаваць надзеі, якія былі звязаны з днём Кузьмы’, паколькі дзень св. Кузьмы і Дзям’яна (17 кастрычніка) лічыўся раней тэрмінам заканчэння сельскагаспадарчых пагадненняў (гл. Фасмер, 3, 297; там жа і інш. літ-pa). У бел., мабыць, з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Базу́манка, безу́менка (палес.) ’дошка таўшчынёй 50 мм’ (Лысенка Жыт.); бязу́мінка ’тонкая дошка, менш цалі’ (Бяльк.). Параўн. укр.бези́менка ’дошка таўшчынёй менш вяршка, але таўсцейшая за шалёўку’ (Грынч.), рус.безыме́нна, безымя́нка ’тс’, безымя́нники ’бярвенні, якія кладуцца замест фундамента’. Першапачаткова назва дошкі «без імя, без назвы» (параўн. яе вызначэнне: «менш…, але таўсцей…»), дошка без пэўнай назвы. Параўн. Даль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыме́тнік ’часціна мовы, ад’ектыў’ (ТСБМ). Фіксуецца з пачатку XX ст. (Красней, Бел. лекс., 90). Відаць, запазычана з польск.przymiotnik ’тс’ (з першапачатковага imię przymiotne як пераклад лац.adiectivus, г. зн. ’імя, якое перадаецца, дадаецца’, гл. Банькоўскі, 2, 941–942); гл. таксама Кюнэ (Poln., 90). Булахаў (Развіццё, 43) у якасці ўзору дапускае укр.прикме́тник ’тс’, што менш верагодна.