ПРЫШЧЭ́ПА Сяргей Леанідавіч (н. 2.1.1956, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.фіз. ін-т (1979). З 1982 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па фізіцы звышправаднікоў і звышправадніковых нізкаразмерных структур, тэхналогіі вырабаў мікраэлектронікі. Даследаваў звышправаднікі 2-га роду і танкаплёначныя структуры на іх аснове, а таксама ўласцівасці звышправаднікоў пры наяўнасці магн. парадку тыпу спінавага шкла.
Тв.:
Новые эффекты в сверхпроводящих вихревых мостиках (разамз А.М.Лыкавым) // Физика низких температур. 1984. Т. 10, вып. 1;
Критические токи в слоистых структурах на основе ниобия (разамз В.І.Дзедзю, А.М.Лыкавым) // Журн. эксперимент. и теорет. физики. 1990. Т. 97, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛІК Вячаслаў Мікалаевіч (н. 23.10.1951, в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1994—2001 заг. кафедры). Навук. працы па праектаванні і тэсціраванні лічбавых устройстваў ЭВМ і ахове інфармацыі. Распрацаваў метады праектавання саматэсціравальных выліч. структур і сістэмы аховы даных у сістэмах на крышталі і ў праграмным забеспячэнні.
Тв.:
Контроль и диагностика цифровых узлов ЭВМ. Мн., 1988;
Generation and Application of Pseudorandom Sequences for Random Testing. Chichester, 1988 (разамз С.М.Дземідзенкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадска-паліт. дзеяч. Канд.гіст.н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). З 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал. аддзела Бел. рэстаўрацыйнага праектнага ін-та. З 1995 у Бел. ун-це культуры (у 1996—98 дэкан ф-та бібліятэчна-інфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.-археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел.с.-д. грамады. З 1999 старшыня Т-вабел. мовы імя Ф.Скарыны.
Тв.:
Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: Архитектурно-археол. анализ. Мд., 1988;
Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992 (разамз М.А.Ткачовым);
Беларускае кафлярства. Мд., 1993;
Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн., 1993 (разамз В.Е.Собалем, Н.І.Здановіч);
Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994 (разамз Н.І.Здановіч, А.К.Краўцэвічам);
Манументальнае дойлідства Беларусі XI — XVIII стст.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раздели́тьсов.
1. раздзялі́ць, падзялі́ць;
раздели́ть кни́гу на гла́вы падзялі́ць кні́гу на раздзе́лы;
расстоя́ние раздели́ло нас адле́гласць раздзялі́ла нас;
раздели́ть на всех раздзялі́ць на ўсіх;
2.перен. падзялі́ць; (присоединиться) далучы́цца; (пережить, испытать) перажы́ць (ра́зам), зазна́ць; часто переводится также оборотом в сочетании с глаг., соответствующим значению сущ.: раздели́ть с ке́м-л. го́ре и ра́дость падзялі́ць (перажы́ць ра́зам) з кім-не́будзь го́ра і ра́дасць;
раздели́ть чьё-л. мне́ние, взгля́ды далучы́цца да чыёй-не́будзь ду́мкі, по́глядаў;
раздели́ть чью́-л. у́часть зазна́ць ту́ю ж до́лю, што і хто-не́будзь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
О́СІПАЎ Пётр, разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разамзінш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел у стварэнні іканастасаў цэркваў Данскога і Новадзявочага манастыра ў Маскве (1683).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЧЭ́НЯ Барыс Пятровіч (н. 1.5.1928, г. Орша Віцебскай вобл.),
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1992; чл.-кар. 1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1952). З 1952 у Пецярбургскім фіз.-тэхн. ін-це, з 1972 адначасова ў Пецярбургскім эл.-тэхн. ін-це. Навук. працы па оптыцы, спектраскапіі і магнітаоптыцы паўправаднікоў, оптаэлектроніцы. Выявіў эфект асцыляцый магнітапаглынання ў паўправадніках (1956) і дыямагнітныя эксітоны (1968). Адкрыў шэраг з’яў, звязаных з уздзеяннем магн. і эл. палёў на спектры ў паўправадніках (разамзрас. фізікам Я.Ф.Гросам). Распрацаваў асновы новага кірунку ў фізіцы паўправаднікоў — аптычнай арыентацыі электронных і ядз. спінаў. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Тв.:
Фазовый переход металл — полупроводник и его применение. Л., 1979 (разамз А.А.Бугаевым, Ф.А.Чудноўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ Сяргей Аляксеевіч (н. 10.3.1937, в. Каручхоз Шкотаўскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. і рас. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1972), праф. (1975). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1959). З 1966 у Ін-це нар. гаспадаркі ў Іркуцку. У 1973—90 у Гомельскім дзярж. ун-це. З 1991 у Расійскай інж. акадэміі менеджменту і аграбізнесу. Даследуе праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па планаванні, кіраванні і маркетынгу.
Тв.:
Плановые расчеты на промышленных предприятиях. Иркутск, 1971 (разамз П.С.Пушкшым);
Научная организация труда на конвейерных потоках обувных фабрик. М., 1972 (разамз В.А.Уразавым);
Совершенствование управления производством в легкой промышленности. М., 1985 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАПО́ВІЧ Леў Яўстафавіч (н. 25.7.1949, в. Пекалін Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Гомельскім ун-це, з 1980 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. У 1996—97 вядучы спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах філасофіі сацыялізму, сусв.культ.-цывілізацыйнага працэсу, сац.-эканам., паліт. і нац.-дзярж. развіцця Беларусі ў сучасных умовах.
Тв.:
Философия социализма. Мн., 1996;
Брестская церковная уния (прошлое и настоящее). Мн., 1996 (разамз І.В.Катляровым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 5.5.1941, в. Жукаўка Жукаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Бел.ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1970). З 1993 у Бел.н.-д. канструктарска-тэхнал. ін-це мяса-малочнай прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па эканоміка-матэм. мадэліраванні с.-г. вытв-сці, механізацыі збору і перапрацоўкі гною з жывёлагадоўчых ферм, спосабах зніжэння таксічных выкідаў у атмасферу з аграпрамысл. комплексаў.
Тв.:
Тэарэтычныя асновы працэсу саматранспартавання гною (разамз С.І.Пляшчанкам) // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. №2;
Методологические предпосылки расчета экологического ущерба от выбросов неприятно пахнущих газов цеха технических фабрикатов (разамз С.У.Заўялавым, В.А.Басько) // НТИ и рынок. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́ФСКІ (Panofsky) Вольфганг Курт Герман (н. 24.4.1919, Берлін),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Замежны член Рас.АН (1988). З 1934 у ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1938). З 1951 праф. Стэнфардскага ун-та (з 1953 дырэктар Лабараторыі фізікі высокіх энергій, у 1961—84 дырэктар лінейнага паскаральнага цэнтра). Навук. працы па ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць пі-мезона (1950—52, разамз Дж.Штэйнбергерам), назіраў нараджэнне мю-мезонных пар фатонамі (1956). Развіў метад сустрэчных пучкоў. Пад кіраўніцтвам П. ў 1966 запушчаны буйнейшы (на 22 ГэВ) Стэнфардскі лінейны паскаральнік электронаў. Прэмія імя Э.Фермі 1978.
Тв.:
Рус.пер. — Классическая электродинамика. М., 1963 (разамз М.Філіпсам).