ГАМАФО́НІЯ (ад гама... + грэч. phōnē гук, голас),

від шматгалосся, які вызначаецца падзелам галасоў на галоўны (мелодыя) і другарадныя (суправаджэнне). У гэтым прынцыповае адрозненне гамафоніі ад поліфаніі, дзе галасы раўназначныя. Сутнасць гамафоніі ў вылучэнні аднаго голасу як носьбіта асн. зместу муз. вобраза. Нязначная індывідуалізацыя галасоў суправаджэння спрыяе іх аб’яднанню часцей за ўсё як элементаў адзінага акордавага комплексу. Змена акордаў і акордавых комплексаў — спецыфічны фактар развіцця ў гамафонных формах, якое выяўляе ладава-гарманічныя функцыі асн. голасу і суправаджэння. Лінеарнае, інтанацыйнае, рытмічнае ўзбагачэнне галасоў суправаджэння прыводзіць да поліфанізацыі муз. фактуры, аднак вызначальнай прыкметай гамафоніі застаецца канцэнтрацыя муз. думкі ў адным голасе. Прынцыпы гамафоніі выкарыстоўваюць у розных жанрах і формах. У выніку разнастайных варыянтаў рытмічных суадносін паміж галасамі ўтвараюцца тыпы гамафоннай фактуры: акордавы, тып разгорнутай мелодыі з акордавым ці фігурацыйным суправаджэннем; поліфанізаваная гамафонія (спалучае энергію меладычных ліній з багаццем гамафоннай акордыкі і дынамізмам функцыянальных змен).

У Стараж. Грэцыі гамафонія абазначала выкананне мелодыі ва унісон ці ў актаву. У еўрап. прафес. музыцы яе станаўленне ў сучасным сэнсе звязана з эпохай Адраджэння (на Беларусі крышталізацыя гамафонных сродкаў выразна прасочваецца ў стылістыцы канта) У 17—18 ст. гамафонія — асн. муз. склад у оперы, араторыі, кантаце, інстр жанрах Творчасць венскіх класікаў (В.​А.​Моцарта, І.​Гайдна, Л.​Бетховена) сканцэнтравала найб. значныя і каштоўныя рысы гамафоніі. У 20 ст. побач з развіццём гамафоніі павялічылася цікавасць кампазітараў да поліфаніі.

Літ.:

Асафьев Б.В. Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971;

Холопова В.Н. Фактура. М., 1979;

Тюлин Ю.Н. Учение о гармонии. 3 изд. М., 1966.

Т.​А.​Дубкова.

т. 5, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУСА́К (Адам Герасімавіч) (24.5.1904, в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 21.3.1987),

бел. паэт. Засл. дз. культ. Беларусі (1964). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1930), Ленінградскую кансерваторыю (1934). Працаваў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра (1932—49), Бел. філармоніі (1949—59). Друкаваўся з 1927. Аўтар кніг паэзіі «На родных палетках» (1946), «Песні і вершы» (1951), «Песні» (1954), «Пад голас баяна» (1957), «Звонкія крыніцы» (1965), «Закрасуйся, Нёман» (1978), «Песні на словы А.​Русака» (1980). У яго вершах услаўляюцца жыццё і праца свайго народа, яго гасціннасць і шчырасць, ім характэрны светлыя фарбы, мажорнае гучанне і лёгкі смутак, напеўнасць і прастата, гумар і вобразнасць, блізкія да фальклору. Песня на яго словы «Бывайце здаровы» (музыка У.​Захарава і І.​Любана) стала народнаю. Шырокую вядомасць і папулярнасць набылі інш. песні (каля 300) на тэксты вершаў Р.: «Толькі з табою» і «Не шукай» (муз. Любана), «Лясная песня» (муз. У.​Алоўнікава), «Не за вочы чорныя» (муз. Ю.​Семянякі), «Узнялося сонца яснае» (муз. Дз.​Лукаса), «Дзе ты, зорка мая» (муз. І.​Лучанка), «Сярожка» (муз. К.​Паплаўскага), «Як той Зосі давялося» (муз. Г.​Цітовіча), «Чырвоная вяргінечка» (муз. Н.​Сакалоўскага), «Як правёў мяне Цімох» (муз. М.​Ларкова) і інш. Для дзяцей выдаў зб-кі паэзіі «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1981), «Дружбакі» (1987).

Тв.:

Выбранае. Мн., 1972;

Толькі з табою. Мн., 1960. Засцілайце сталы. Мн., 1984.

Літ.:

Цішчанка І. Жыццё песні. Мн., 1984;

Бачыла А. Крыло неспакою. Мн., 1985;

Вайткевіч В. Выбіраць словы, як кветкі для букета // Мастацтва Беларусі. 1984. №6.

Л.​М.​Гарэлік.

А.Г.Русак.

т. 13, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адазва́цца, адзаву́ся, адзаве́шся, адзаве́цца; адзавёмся, адзавяце́ся, адзаву́цца; адзаві́ся; зак.

1. Адказаць на кліч, адгукнуцца; падаць голас, абазвацца; прагучаць у адказ на які-н. гук, удар; адбіцца.

Ледзь чутным трымценнем адазваліся ў вокнах шыбы.

Я крычаў, але ніхто не адазваўся.

2. аб кім-чым. Выказаць сваю думку, даць ацэнку каму-, чаму-н.

Добра а. аб новай кнізе.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабою якое-н. пачуццё, адчуванне і пад.; даць сябе адчуць, выявіцца.

Спрацаванасць адазвалася хваробай.

Звестка адазвалася моцным болем у сэрцы.

4. перан., на што і без дап. Аднесціся спачувальна да чаго-н.; адказаць якім-н. пачуццём на што-н.

А. на заклік.

А. на просьбу.

|| незак. адзыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́сленый прил.

1. ма́слены, запра́ўлены ма́слам (але́ем); (смазанный, пропитанный маслом) пама́заны ма́слам (але́ем); см. ма́слить;

2. перен. (чувствительный, сластолюбивый) разг. ма́слены;

ма́сленый взор ма́слены по́зірк;

3. перен. (слащавый, льстивый) разг. ма́слены;

ма́сленый го́лос ма́слены го́лас;

ма́сленый взгляд ма́слены по́гляд (по́зірк).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dünn

1) то́нкі, хударля́вы;

er ist ~ wie ein Fáden ён худы як запа́лка

2) рэ́дкі (напр., суп);

~e Milch разба́ўленае малако́

3) сла́бы (пра гук);

dünne Stímme сла́бы го́лас;

ein dünnes Lächeln сла́бая ўсме́шка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

udać

зак.

1. пераняць;

udać czyj głos — пераняць чый голас;

2. прыкінуцца;

udać chorego — прыкінуцца хворым;

udać że się nie rozumie — прыкінуцца (зрабіць выгляд), што не разумееш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

record​2 [rɪˈkɔ:d] v.

1. рэгістрава́ць, фіксава́ць; пратакалі́раваць; зано́сіць у спіс/рэе́стр;

record the days’ events запіса́ць падзе́і дня;

The expedition recorded over 500 new species of plants. Экспедыцыя зарэгістравала звыш 500 новых відаў раслін.

2. запі́сваць на плёнку/пласці́нку і да т.п.;

The gramophone has recorded his voice. Яго голас запісаны на грамафонную пласцінку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Звіне́ць ’утвараць металічны гук’. Рус. звенеть, укр. дзвеніти, звеніти, палаб. znane ’звініць’ (3 ас.), славен. zvę́niti. Ст.-слав. звенѣти. Ст.-рус. звенѣти. Ст.-бел. звинети (Скарына). Прасл. zvьnčti (або zvъněti, Копечны, Zákl. zásoba, 430) > чэш. zníti, славац. znieť ’звінець’ і інш. Прасл. слова мае спрэчныя суадносіны з і.-е. (Фасмер, 2, 86–88; Шанскі, 2, З, 77; Голуб-Копечны, 438). Першая магчымасць: zvьněti < і.-е. *gʼhu̯en‑ ’гучаць’: літ. žvéngti, лат. zvíegt ’іржаць’, алб. zē ’голас’ (Покарны, 1, 490; Траўтман, 374; Скок, 3, 668). Іншая магчымасць: і.-е. корань su̯en‑ ’гучаць’, ст.-інд. svanati ’гучыць’, лац. sono ’гучу’. Махэк₂ (717–718) пачатковае z замест s тлумачыць уздзеяннем зваць (гл.), звяк (гл.), які тады ўзводзіцца да *gʼhu̯en‑ (БЕР, 1, 623). Гл. звяга, звон, звяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыр-пыр ’падзыўныя словы для курэй’ (Гарэц.), пырь‑пырь ’тс’ (Нас., мсцісл., З нар. сл.; Растарг.), пыра‑пы́ра ’тс’ (Растарг.), пыря, пы́рка ласк. ’назва курыцы’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’нейкая птушка, магчыма, чыранка’ (Турска ў Федар. 7), рус. пырь‑пырь ’падзыўныя словы для курэй, індыкоў’, пыря ’курыца, індычка; слова, якім падзываюць авечак’; паводле матэрыялаў АЛА, суадносіцца з падзыўнымі для куранят на поўдні Славіі: славен., макед. рухі, pire, pirą. Гукапераймальнае, гл. Фасмер, 3, 420; БЕР, 5, 254; Махэк₂ (449) ідэнтыфікуе з пыль-пыль (гл.), бо ў аснове слоў ляжыць першаснае гукаперайманне *рі‑рі, што імітуе голас куранят у большасці славянскіх моў, параўн. Фалінская, Зб. Сяткоўскаму, 159. Гл. пі‑пі, параўн. літ. pypti ’пішчаць’, ру́‑ру́, а таксама рум. рігі‑рігі, венг. piri‑piri і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

faint

[feɪnt]

1.

adj.

1) няя́сны (ду́мка), бля́клы, невыра́зны (ко́лер)

2) кво́лы, слабы́

a faint voice — кво́лы го́лас

3) неахво́тны, без запа́лу

4) блі́зкі да непрыто́мнасьці, гато́вы самле́ць

5) нясьме́лы, баязьлі́вы

2.

v.i.

мле́ць, тра́ціць прыто́мнасьць

3.

n.

непрыто́мнасьць f., самле́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)