качавыя семіцкія плямёны, выхадцы з Аравіі. Упершыню ўпамінаюцца ў сярэдзіне 3-гатыс. да н. э. У 14 ст. да н. э. трапілі ў Сірыйскую пустыню і на сярэдні Еўфрат, на мяжы 12—11 ст. да н. э. засялялі амаль усю Пярэднюю Азію. У асобных месцах (на У ад р. Іардан і інш.) арамеі сталі весці аселае жыццё. Арамейская мова да пач.н. э. стала асн. гутарковай мовай у Пярэдняй Азіі. Патомкі арамеяў — сучасныя асірыйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХЧАВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства, занятая вырошчваннем кавуноў, дыняў, гарбузоў і інш. Развіта пераважна ў раёнах паміж 50°паўн. ш. і 35°паўд. ш., найбольш у Расіі (Ніжняе Паволжа, Паўн. Каўказ), на Украіне (стэпавая частка), у ЗША (паўд. раёны), Індыі, Кітаі, краінах Міжземнамор’я, Бразіліі, Мексіцы, Японіі, краінах Сярэдняй Азіі, Малдове і інш. На Беларусі выспяваюць асобныя сарты дыняў, кавуноў, гарбузоў, кабачкоў, патысонаў. Сярэдні ўраджай дыняў 6—9, кавуноў 10—30, гарбузоў да 150 т/га. Гл. таксама Бахчавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́Н (Boian),
археалагічная культура эпохі неаліту (2-я пал. 4 — пач. 3-гатыс. да нашай эры) на тэр. Румыніі і Балгарыі. Назва ад паселішча на воз. Баян (Румынія). Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах у зямлянках і наземных жытлах са сценамі з дрэва і гліны. Аснова гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўля. Характэрна чорная і шэрая глянцаваная кераміка, упрыгожаная паглыбленым геаметрычным арнаментам, запоўненым белай пастай. З’явіліся першыя вырабы з медзі. Культура Баяна адыграла важную ролю ў фарміраванні культуры гумельніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЯ́ТЫ,
возера на мяжы Міёрскага і Браслаўскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 18 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 1,05 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 14,5 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 16,2 км². Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком, у паўн.-зах. частцы востраў пл. 0,2 га. Дно да глыб. 2 м пясчанае або глеістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з воз. Укля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКІ ВЕРШ,
у франц. паэзіі — 12-складовы верш з націскам на 6-м і 12-м складах, цэзурай пасля 6-га склада і парнай рыфмоўкай; у ням. і рус. вершаскладанні перадаецца 6-стопным ямбам з цэзурай пасля 3-й стапы. Назву звязваюць з франц. паэмай пра Аляксандра Македонскага (12 ст.), напісанай такім вершам. У рус. паэзію александрыйскі верш увёў В.Традзякоўскі, асаблівае пашырэнне атрымаў у творчасці А.Пушкіна. У бел. паэзіі александрыйскім вершам карыстаўся М.Багдановіч (вершы «Перапісчык», «Летапісец»).
армянскі акцёр. Нар.арт. Арменіі (1923) і Грузіі (1941). З 1897 працаваў у Баку, Тбілісі, Растове-на-Доне. Адзін з арганізатараў (1921) 1-гаДзярж.т-ра Арменіі ў Ерэване (цяпер Т-р імя Г.Сундукяна). З 1922 у Тбіліскім арм. т-ры. Сярод роляў: Пэпа (аднайм. п’еса Сундукяна), Элізбараў («З-за гонару» А.Шырванзадэ), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЛТА́ЙСКІ ТРА́КТАР»,
адзін з буйнейшых трактарных з-даў Расійскай Федэрацыі. Пабудаваны ў 1942—43 у г. Рубцоўск (Алтайскі край) на базе эвакуіраванага Харкаўскага трактарнага з-да як Алтайскі трактарны з-д. Выпускае гусенічныя трактары, спецыялізуецца на трактарах с.-г. агульнага прызначэння, цяглавых 3—5-га класаў (магутнасцю 110—170 к.с.), лесапрамысловых (тралёвачных), малагабарытных і агрэгатах, дэталях, вузлах да трактароў. Сярод перспектыўнай прадукцыі — трактар Т-250 з рухавіком 250 к.с. і садова-агародны малагабарытны МТ-10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЛЬТО́НА»
(Altona — прыгарад Гамбурга),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан, якія выйшлі з акружэння ў ходзе карнай аперацыі «Гамбург». Праводзілася ў 2-й пал.снеж. 1942 у Івацэвіцкім, Ганцавіцкім, Ляхавіцкім, Баранавіцкім р-нах Брэсцкай вобл. сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, спец. камандамі паліцыі бяспекі, СД і інш. карнымі баявымі групамі. Карнікі тыдзень беспаспяхова праследавалі партызан, учынілі крывавую расправу над мірнымі жыхарамі. У ходзе аперацыі гітлераўцы расстралялі і спалілі жывымі больш за тысячу дзяцей, жанчын і старых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕЛЬЯНЮ́К (Уладзімір Сцяпанавіч) (1917, г. Дно Пскоўскай вобл. — 26.5.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Напярэдадні вайны студэнт Камуніст. ін-та журналістыкі ў Мінску. З жн. 1941 у складзе Камароўскай падп.парт. групы г. Мінска. З пач. мая 1942 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, заг. аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактар падп. Выданняў, 1-га нумара падп.газ.«Звязда». Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМРА́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў эпохі энеаліту (2-я пал. 5 — пач. 4-гатыс. да н.э.) у Верхнім і Сярэднім Егіпце. Назва ад паселішча каля мяст. Эль-Амра (Егіпет). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Для амрацкай культуры характэрны чырвоны глянцаваны посуд, на якім белай фарбаю нанесены «крыжалінейны» арнамент. Прылады працы вырабляліся з крэменю, косці, сустракаюцца медныя рэчы (шпількі, гарпуны, пацеркі). Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, у магілы клалі посуд, упрыгожанні, грабяні, статуэткі са слановай косці.